«Vivre en travaillant, ou mourir en combattant ...» Гэта гучыць, можа, і ня так прыгожа, як «Патрыя о муэртэ» або «Жыве Беларусь», і ня так выразна, як «Для ўлыбкі так важны трыццаць дзьве жамчужыны», але таксама цалкам рэвалюцыйна. Жыць, працуючы, або памерці, змагаючыся, — калі выбар такі, дык ленавацца не выпадае, і тлумачальныя запіскі пісаць няма каму... А галоўнае — заяву на звальненьне ніхто не падпіша.
165 тысяч чалавек жыло ў горадзе Ліёне ў 1831 годзе. І трыццаць тысяч зь іх было занята ў ткацкай вытворчасьці. Яшчэ з трынаццатага стагодзьдзя тут пачалі вырабляць ліёнскі шоўк — як танную альтэрнатыву ўсходняму. Зрэшты, ніхто з самых знакамітых сыноў гораду — ні Каракала, ні Кляўдый, ні Сэнт-Экзюпэры, ні браты Люм’ер — да шоўку ня меў дачыненьня. Ткач ніколі не ўспрымаўся тут як герой і гарант дабрабыту. Быццам той шоўк на дрэвах расьце — трасі ды еж, ды на зіму ў слоікі закручвай.
Але 21 лістапада 1831 году на вяровачцы зь ліёнскага шоўку ледзь не павесілася мясцовая ўлада.
З шоўку — зь яго, крывавага — была пашытая самая важная ў ягонай гісторыі тканіна: Чорны сьцяг. З вышытымі на ім золатам тымі самымі словамі: «Vivre en travaillant, ou mourir en combatant».
Сьцяг анархіі — адзіны, які можна лічыць рабочым, ажно да сёньня. Усе астатнія сябе скампрамэтавалі — і тканіна тут ні пры чым.
Час для чорнага сьцяга быў не абы-які. У Эўропе паравала і пыхкала індустрыйная рэвалюцыя. Нізы тут ужо не маглі, вярхі яшчэ не хацелі. Першыя не маглі больш трываць сваю галечу, робячы такую важную для Францыю працу. Вярхі не хацелі павялічваць расцэнкі, купляючы дарагую тканіну, якую прадавалі па ўсёй Эўропе, нажываючы на сваю галаву «Капітал» Карла Маркса. І Ліён выбухнуў.
За тры дні ўзьнятае ткачамі чорнае палотнішча прайшло па цэнтральных ліёнскіх вуліцах зь іх трабулямі, пакуль не апынулася над мэрыяй. 24 лістапада горад быў у руках ткачоў. Адміністрацыю скінулі, у месьце запанавала ўлада лёгенькай прамысловасьці. Трыкатаж як перадумова гільятынажу. Ведама, кароль Люі-Філіп быў у гневе. Яму і праўда хацелася думаць, што тканіна расьце на дрэвах. А тут такі канец казкі...
Каб выправіць недарэчнасьць, ён пасылае ў Ліён войскі, якія бяруць горад ткачоў штурмам. Ткацкая рэспубліка праіснавала нядоўга. Але расцэнкі ўсё ж былі паднятыя. І гэта была першая перамога чорнага сьцяга — калі не лічыць карыбскіх карсараў.
«Vivre en travaillant, ou mourir en combatant». Калі кантрактная сыстэма давядзе кагосьці да масавага самагубства — гэтыя словы, вышытыя золатам на чорным, прыдадуцца ня толькі ў якасьці эпітафіі па памерлай у зародку рэвалюцыі. Тут не Ліён — але часам і лён можа ўзяць на сябе абавязкі шоўку.