Сьледчы камітэт расьсьледуе крымінальную справу супраць кіраўніцтва клінікі «Новы зрок».
«Дырэктар, галоўны бухгальтар ды іншыя службовыя асобы дадзенага прадпрыемства на працягу некалькіх апошніх гадоў пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі мэдычных тавараў і тавараў мэдычнага прызначэньня для камэрцыйных мэтаў ухіліліся ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры. Дзеяньні падазраваных кваліфікаваныя як ухіленьне ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры, учыненыя групай асобаў паводле папярэдняй змовы», — паведамілі БелТА ў Сьледчым камітэце.
У цяперашні час сьледчыя канфіскоўваюць мэдыцынскае абсталяваньне, якое праходзіць па справе.
У цяперашні час сьледчыя канфіскоўваюць мэдыцынскае абсталяваньне, якое праходзіць па справе.