Мой артыкул «Беларускія ахвяры лінкора „Новарасійск“» застаўся незавершаны, паколькі ў ім не былі падрабязна прадстаўленыя вэрсіі прычыны гібелі карабля, які забраў з сабою шмат жыцьцяў. Хачу запоўніць гэты прабел, паколькі да гэтага часу няма яснасьці на гэты конт, і дыскусіі працягваюцца, зьяўляюцца новыя факты і выказваньні.
Нязгасная сэнсацыйнасьць, інтрыгуючы гістарычны аспэкт «халоднай вайны» СССР з блёкам НАТО і імкненьне да «пісьменьніцкага самасьцьвярджэньня» выклікалі зьяўленьне мноства публікацый, кніг на гэтую тэму, якія зьмяшчаюць, часам, неверагодныя вэрсіі здарэньня.
Згаданы ў першым артыкуле сьветлай памяці капітан 1 рангу Юрый Георгіевіч Лепехаў, інжынэр-мэханік ў другім пакаленьні, марак, вучоны-практык, які меў ўяўленьне пра лінкоры «Наварасійск» знутры, у сваёй публікацыі «Таямніца таямніцы» кажа пра тры вэрсіі выбуху лінкора: мінную, мінна-дывэрсійную і дывэрсійную. Аўтар сьцьвярджае, што «нягледзячы на дасьледаваньні і доказы, падмацаваныя ў шэрагу выпадкаў выкладкамі і разьлікамі, кожная з вэрсій мае свае слабыя бакі, якія не дазваляюць прыйсьці да адназначных высноў, што ў той ці іншай ступені прызнаецца, мабыць, усімі іх прыхільнікамі».
Мінная вэрсія выкладзеная ў дакладзе ўрадавай камісіі ад 17 лістапада 1955 года і прызнаная найбольш верагоднай. Гэтая вэрсія пацьвярджаецца вынікамі абсьледаваньня дна ў раёне месца выбуху, вонкавым характарам пашкоджаньня корпусу карабля (ўвагнутасьць ў раёне прабоіны), выкідам праз гэтую прабоіну доннага глею, а таксама выяўленьнем на дне Паўночнай бухты пасьля выбуху лінкора некалькіх нямецкіх мін. «Не на карысьць» міннай вэрсіі ў артыкулах, кнігах, дыскусіях прыводзіліся важкія доказы: малая верагоднасьць баяздольнага стану нямецкіх мін на момант выбуху; шматразовая — ня менш за 140 разоў — пастаноўка на гэтых жа якарных (рэйдавых) бочках іншых караблёў, у тым ліку і такога вялікага, як лінкор «Севастопаль». «Не на карысьць» міннай вэрсіі кажа адсутнасьць выкіду слупа вады, характэрнага пры выбуху міны на такой глыбіні. Прысутнічала рэзка выяўленая накіраванасьць, кумулятыўны характар выбуху, літаральна прабіўся наскрозь корпус карабля, з выкідам, паводле сьведчаньня відавочцаў, полымя і дыму. Характар унутраных пашкоджаньняў карабля ня цалкам адпавядаў пашкоджаньням, якія звычайна назіраюцца пры некантактным падводным выбуху такой сілы і, што вельмі істотна, мелася несупадзеньне вэртыкальнай «восі» раёна разбурэньня корпуса ад зьнешняга выбуху з " восьсю " прабоіны на палубе паўбака — другая істотна бліжэй да носа. І нарэшце, як лічыць аўтар, цяжка, вельмі цяжка далучыць да разраду выпадковага і начны час выбуху — 01 гадзін 30 хвілін. Схема варонкі, складзеная па выніках яе вадалазнага абсьледаваньня, не пацьвярджае наяўнасьць варонкі ад выбуху міны на дне бухты.
Варта нагадаць, што і ў дакладзе урадавай камісіі не выключалася дывэрсія як магчымая прычына гібелі карабля. Газэта «Красная звезда» апублікавала ўрывак з запісаў па выбуху лінкора «Новарасійск » Галоўнакамандуючага ВМФ Савецкага Саюзу Мікалая Кузьняцова:
«...Да гэтага часу для мяне застаецца загадкай, як магла застацца і адпрацаваць старая нямецкая міна, падарвацца абавязкова ўначы і падарвацца ў такім самым ўразьлівым месцы для карабля. Ужо занадта гэта ўсё неверагодна...»
Мінна — дывэрсійная вэрсія зводзіцца да таго, што выбух быў падвойным: першы — дновай міны, другі — дывэрсійнага зарада, закладзенага да перадачы лінкора савецкай камандзе ў днішчавай частцы ў раёне насавой ускраіны карабля. Меліся відавочцы, якія сьцьвярджалі, што мелі адчуваньне «падвоенасьці» выбуху. Гэтая вэрсія таксама небездакорная. Тым ня менш, аўтар публікацыі прытрымліваецца менавіта гэтай вэрсіі. Ён сьцьвярджае, што ў сакавіку 1949 года, зьяўляючыся камандзірам трумнай групы лінкора «Новарасійск», ажыцьцяўляў з матросамі агляд памяшканьняў карабля. Дабраўшыся да самага ніжняга адсека, яны выявілі, што ў папярочнай пераборцы вышынёй каля двух мэтраў старанна і акуратна завараныя тэхналягічныя выразы, то бок пераборка стала глухой. Зварныя швы былі сьвежымі. Узьнікла пытаньне: навошта. Даклад лейтэнанта Лепехава непасрэднаму начальству застаўся без наступстваў — праверка не была праведзеная. Прыгадалася пра гэта толькі празь 10 гадоў, у сувязі з падзеямі 29 кастрычніка 1955 года. Тады і ўзьнікла здагадка аб магчымым разьмяшчэньні перад перадачай карабля дывэрсійнага зараду ў міждоннай прасторы.
Дывэрсійная вэрсія зыходзіць зь верагоднага ажыцьцяўленьня выбуху карабля італьянскімі падводнымі баявымі плывунамі атраду «Гама» пад камандаваньнем князя Юніа Валерыа Баргезэ. Матывацыя — нібыта прыніжэньне нацыянальнай годнасьці, гонару італьянцаў фактам перадачы лінкора «Джуліа Чэзарэ» — «Юлія Цэзара» СССР.
Дзеяньні падводных плыўцоў прадугледжвалі кантактнае разьмяшчэньне на корпусе лінкора, што не адпавядае характару зьнешняга пашкоджаньня карабля, які сьведчыць аб некантактным падводным выбуху. Некантактны характар выбуху пацьвярджаецца наяўнасьцю варонкі на дне бухты і вялікай колькасьці глею, выкінутага праз прабоіну. Праўда, прыхільнікі дывэрсійнай вэрсіі лічаць выкід глею вынікам эжэктарнага эфэкту выбуху.
Пра неабгрунтаванасьць дывэрсійнай вэрсіі напісаў старшыня Літаратурна — гістарычнай сэкцыі Савета ветэранаў-падводнікаў капітан 1 рангу ў адстаўцы Аляксандар Норчанка. 8 лістапада 1995 года ў Італіі ў горадзе Генуя ён сустрэўся з контар-адміралам у адстаўцы Луіджы Ферара, які падчас 2- й сусьветнай вайны быў намесьнікам камандзіра атрада «Гама» ў флятыліі МАС. У працэсе працяглай гутаркі Ферара катэгарычна адмаўляў замешанасьць італьянскіх марскіх дывэрсантаў у гібелі лінкора «Новарасійск». Ён сказаў, што лінкор быў самым старым з 3-х лінкораў, якія адышлі саюзьнікам, і перадача яго СССР зусім не закранала гонару італьянцаў. Ўнутранае становішча ў Італіі ў 50-х гадах было настолькі цяжкім, што ім было «не да гонару». Ферара заявіў, што калі б ён удзельнічаў у гібелі «Новарасійска», дык як прафэсіянал адкрыта ганарыўся б гэтым. 10 лістапада 1995 года Норчанка сустракаўся з былым баявым плывуном Эміліа Ліньяні, капітанам 1 рангу ў адстаўцы, дырэктарам Ваенна-марскога інстытута сувязі і радыёэлектронікі. Удзел італьянцаў у гібелі лінкора «Новарасійск» Ліньяні адмаўляў (сьмешна ўсё гэта слухаць), пры гэтым ён сказаў, што і ангельцам гэта таксама не было трэба (яны лічылі больш выгадным, каб расейцы траціліся на эксплюатацыі падобнай старызны). Адмаўляў дачыненьне італьянцаў да гібелі «Новарасійска» і Эвіліна Маркаліні, былы кіроўца кіруемай тарпэды. З нагоды ўзнагароджаньня дывэрсантаў ў 50-60-я гады Маркаліні паведаміў, што ўся флятылія Баргезэ была ўзнагароджаная вышэйшымі мэдалямі ў канцы вайны, але выдавалі тады, за адсутнасьцю сродкаў, толькі медныя дублікаты, якія ў 50-60 гадах замянілі на сапраўдныя залатыя мэдалі.
У Цэнтральным Ваенна-марскім музэі ў Ла Спэцыі маецца экспанат — кіраваная двума плывунамі тарпэда. Подзьвіг № 1 Італьянскага ВМФ — патапленьне двух ангельскіх лінкораў падводнымі дывэрсантамі ў Александрыі. «Разам з тым, ацэньваючы паказаньні прафэсійных дывэрсантаў, хай нават і былых, ня варта быць наіўным».
Нядаўна ў сродках масавай інфармацыі Расеі і Ўкраіны паведамлялася пра інтэрвію 21 жніўня 20013 года італьянскага выданьня «4 АРТ» з былым італьянскім дывэрсантам, ветэранам спэцыяльнага падразьдзяленьня баявых плыўцоў «Гама» Уга Д. Эспазыта, які паведаміў пра дачыненьне італьянскіх дывэрсантаў да выбуху лінкора «Джуліо Чэзарэ»-«Новарасійск». Некаторыя дасьледчыкі лічаць гэта інтэрвію надуманым. У прыватнасьці, журналіст газэты Чарнаморскага флёту Расійскай Фэдэрацыі «Флаг Родины», аўтар кніг па гісторыі караблёў Чарнаморскага флёту Андрэй Лубянаў, паводле прафэсіі інжынэр-караблебудаўнік, чалавек кампэтэнтны, спасылаючыся на згаданыя вышэй сьведчаньні Норчанкі, выказаўся, што «Эспазыта перабраў марціні». Тым ня менш, дывэрсійная вэрсія мае шмат прыхільнікаў сярод былых ваенных маракоў, ў тым ліку сярод вэтэранаў лінкора. Падставы для гэтага ёсьць. Былы начальнік выведкі ВМФ СССР контар-адмірал Б. Р. Бабкоў узгадваў:
«Факт уздыму ваенна-марскога сьцяга на былым італьянскім лінейным караблі і яго перайменаваньне ў «Новарасійск» у Італіі было ўспрынята хваравіта, і гэта магло стаць падставай для актывізацыі дзейнасьці Баргезэ. Улічваючы вышэй сказанае і той факт, што ў час апісаных тут падзей вароты бонавай загароды ля ўваходу ў Севастопальскую бухту, дзе дыслякаваўся лінкор «Наварасійск», не зачыняліся, — я прыйшоў да высновы, што дывэрсанты Баргезэ на сваіх падводных сродках маглі цішком пракрасьціся ў бухту і прымацаваць міну да борта лінкора. Ускосным доказам дачыненьня Баргезэ да падрыву лінкора «Новарасійск» можа служыць ўзнагароджаньне Баргезэ, якое адбылося пасьля гэтай падзеі (О. Однокаленко. Нарком Кузнецов „Красная Звезда“, 1988 г., 21 траўня).
Між іншым, князь Баргезэ быў жанаты на расейскай графіні Дар’і Алсуф’евай, якая нарадзілася ў Маскве ў 1909 годзе і была вывезеная яшчэ дзіцём у Італію ў 1918 годзе. Начальнік выведкі Чарнаморскага флёту генэрал-маёр Намгаладзэ быў зьняты з пасады і ў 1957 годзе раптам ва ўзросьце 54-х гадоў памёр ад інфаркту. Флёцкі афіцэр П. В. Селіверстаў пісьмова паведаміў пісьменьніку Б. А. Каржавіну:
«... Гэта было ў г. Алжыр ў 1964-м годзе. Мы праводзілі навучаньне алжырскіх афіцэраў на савецкіх тарпэдных катэрах 183-га праекту. Пры размове з алжырскім афіцэрам (ня памятаю яго прозьвішча), той сказаў, што ў іх у Алжыры некалькі афіцэраў з Італіі навучаюць алжырцаў, падводнікаў-дывэрсантаў, і адзін зь іх удзельнічаў у падрыве лінкора „Новарасійск“».
З гэтага вынікае, што заява Эспазыта заслугоўвае сур’ёзнай увагі. Пытаньне пра гібель лінкора «Новарасійск» і часткі яго каманды 16 лістапада 1955 года абмяркоўвалася на вышэйшым партыйным узроўні — у Прэзыдыюме ЦК КПСС. Дакладваў Міністар абароны Георгій Жукаў. У пратаколе запісана:
«Прэзыдыюм ЦК КПСС адзначыў, што гэты цяжкі выпадак сьведчыць пра расхлябанасьць і сур’ёзныя недахопы у ВМС і паказвае, што кіраўніцтва ВМФ знаходзіцца ў нездавальняючым стане. Прапанову камісіі аддаць на суд асоб каманднага складу Чарнаморскага флёту не прымаць».
У сьнежні 1955 года была прынятая пастанова Савета Міністраў СССР «Аб гібелі лінейнага карабля „Новарасійск“ Чарнаморскага флёту», у якой запісана:
«За дрэннае кіраўніцтва Ваенна-марскім флётам зьняць з пасады Галоўнакамандуючага Ваенна-марскім флётам Адмірала Савецкага Саюза тав. Кузьняцова Н. Г. (...) Прызначыць першым намесьнікам Міністра абароны і Галоўнакамандуючым Ваенна-марскім флётам тав. Гаршкова С. Г.».
Варта адзначыць, што адмірал Гаршкоў быў камандуючым Чарнаморскім флётам і перадаў пасаду свайму стаўленіку Пархоменку ўсяго за два месяцы да выбуху лінкора, і таму львіную долю адказнасьці за тое, што адбылося, павінен быў несьці ён. Гэтым тлумачыцца яго нежаданьне закранаць тэмы выбуху лінкора на працягу ўсяго часу яго працяглага знаходжаньня на пасадзе Галоўнакамандуючага ВМФ СССР. Публікацыя ў газэце «Правда» артыкула «Выбух» пісьменьніка Мікалая Чаркашына стала магчымай толькі пасьля сьмерці адмірала.
Названыя непасрэднымі вінаватымі ў гібелі лінкора і часткі яго каманды адміралы Пархоменка, Кулакоў і Нікольскі былі зьнятыя з пасады з паніжэньнем у званьні. У далейшым усе яны будуць адноўленыя ў званьнях, а Кулакоў ў 1965 годзе нават стаў Героем Савецкага Саюза за ўдзел у абароне Севастопаля, як быццам ім не былі кінутыя абаронцы крэпасьці, якія працягвалі змагацца з ворагам да апошняй кроплі крыві. Афіцэры былі пакараныя паніжэньнем у званьні з наступным звальненьнем у запас, у тым ліку і камандзір карабля капітан 1 рангу А. П.Кухта, які знаходзіўся падчас выбуху карабля ў адпачынку. Такой была плата за прынцыповую ацэнку ім прычыны гібелі лінкора:
«Асноўнай прычынай катастрофы зьявілася адсутнасьць адзінага цэнтралізаванага камандаваньня і кіраўніцтва барацьбой за выратаваньне карабля...»
Слуханьне справы аб выбуху лінкора ў судзе магло б спрыяць высьвятленьню прычыны гібелі карабля, аб’ектыўнаму вызначэньню віны канкрэтных асоб, але зацікаўленасьці ў гэтым не было. Ўладу задавальняла мінная вэрсія выбуху лінкора, паколькі яна ў меншай ступені, чым іншыя выкрывала недахопы ў камандаваньні флатамі, арганізацыі карабельнай службы, і таму абмежаваліся адміністрацыйнымі мерамі. Усяго толькі 5 гадоў перад тым, у 1950 годзе, па сфабрыкаванай Берыяй «крымскай», «ленінградзкай» справе быў асуджаны і ў дзень абвяшчэньня прысуду быў расстраляны начальнік палітуправы Чарнаморскага флёту, удзельнік абароны Адэсы і Севастопаля, контар-адмірал Пётар Бандарэнка, беларус паводле нацыянальнасьці.
За праяўленую мужнасьць і адвагу ў барацьбе за жывучасьць лінкора «Новарасійск» Ваенны Савет Чарнаморскага флёту падаў в.а. Галоўнакамандуючага ВМФ СССР адміралу Гаршкову дакумэнтальныя прадстаўленьні аб узнагароджаньні ордэнамі і мэдалямі ўсіх загінулых разам зь лінкорам маракоў, 117 чалавек зь ліку ацалелых лінкораўцаў і маракоў зь іншых караблёў, якія прыйшлі на дапамогу падарванаму «Новарасійску», а таксама вадалазаў і лекараў, якія вызначыліся падчас выратавальных работ.
Ваенная рада флёту хадайнічала аб тым, каб, у парадку выключэньня, перадаць узнагароды тых ваеннаслужачых, якія былі ўзнагароджаныя пасьмяротна, сем’ям загінулых. Аб прадстаўленьні да ўзнагароджаньня паведамілі членам сем’яў загінулых і вайскоўцам, якія былі прадстаўленыя да ўзнагарод. У штаб флёту даставілі неабходную колькасьць ордэнаў і мэдалёў. Але ўзнагароджаньне не адбылося — загадана было маўчаць і забыць!..
Словы падзякі заслугоўваюць скульптар Н.І.Бандарэнка і архітэктары А.А. Заверзін і В.М. Арцюхоў, якія распрацавалі праект мэмарыяла, у цэнтры якога ўзвышаецца бронзавая фігура «Журботнага Матроса». Помнік нехарактэрны для эпохі сацыялістычнага рэалізму зь яго плякатным патасам, які «панаваў» тады ў мастацтве. Бронзавы пастамэнт нагадвае гарматную вежу. Выдатная плястыка — фігура матроса зь непакрытай галавой, ладнага і мужнага ў характэрных для таго часу шырокіх флёцкіх нагавіцах-клёш. Ён у смутку нізка схіліў абгорнуты вакол дрэўка сьцяг (што не прадугледжана Ваенным Статутам), у апушчанай руцэ — бесказырка з павіслымі стужкамі.
Словы ўдзячнасьці родныя і блізкія загінулых, і тыя ветэраны лінкора «Новарасійск», якія засталіся жывымі, сказалі былому ваеннаму мараку, аўтару кнігі «Таямніца гібелі лінкора «Новарасійск» Б.А. Каржавіну, які ў выглядзе дакумэнтальнай гістарычнай хронікі ўзнавіў трагічныя падзеі 29 кастрычніка 1955 года і аргументавана даказваў дывэрсійны характар выбуху лінкора, паказаў недапушчальныя паводзіны некаторых прадстаўнікоў камандаваньня флёту, якія дапусьцілі гібель карабля і шматлікія ахвяры, і якія спрабавалі ўскласьці адказнасьць на загінулых афіцэраў. Варты падзякі і павагі і аўтар кнігі «Катастрофа на ўнутраным рэйдзе» — капітан 1 рангу М.П. Муру, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расійскай Фэдэрацыі, сапраўдны член дзьвюх акадэмій, які прысьвяціў дзесяцігодзьдзі свайго жыцьця навучаньню будучых афіцэраў флёту, і разам з тым — практык, які ажыцьцяўляў унікальную апэрацыю па ўздыме патанулага лінкора. Браню сакрэтнасьці сваімі публікацыямі прабіў аўтар кнігі «Рэквіем лінкору» — пісьменьнік-марыніст, капітан 1 рангу Мікалай Чаркашын, прыхільнік дывэрсійнай вэрсіі.
Зь цікавасьцю чытаецца кніга «Час Х для лінкора «Новарасійск», падзагаловак — «Дасьледаваньне карабельнага афіцэра». Аўтар А.П. Бар-Бірукоў, які служыў на лінкоры: ён апісвае матроскі побыт, жыцьцё афіцэраў карабля, службу і са слоў таварышаў па службе, якія засталіся ў жывых, — саму трагедыю гібелі карабля і людзей. Ён таксама лічыць, што карабель загінуў у выніку дывэрсіі. Кнігі ўтрымліваюць багаты дакумэнтальны і фатаграфічны матэрыял, чарцяжы, разьлікі.
У 2009 годзе я перадаў у Круглянскі краязнаўчы музэй сьцяг ВМФ СССР, сьцяг магутнай марской дзяржавы, якая сышла ў гісторыю, які лунаў ў морах і акіянскіх прасторах, сьцяг, які некалі юнаком радасна ўздымаў на мачце карабля ў адкрытым моры. Сьцяг белы, зь сіняй паласой мора, чырвонай зоркай і сярпом з молатам перадаў у памяць пра свайго бацьку, у памяць пра ураджэнца вёскі Елькаўшчына Савіцкага Уладзіміра, 1934 года нараджэньня, матроса, трумнага машыніста дывізіёна жывучасьці лінкора «Новарасійск», які ноччу 29 кастрычніка 1955 года па трывозе накіраваўся на свой пост у глыбіні корпуса карабля, асуджаючы сябе на сьмерць.

Ужо занадта гэта ўсё неверагодна

Асноўнай прычынай катастрофы зьявілася адсутнасьць адзінага цэнтралізаванага камандаваньня і кіраўніцтва барацьбой за выратаваньне карабля

Валер Барташ,
Старшыня Севастопальскага таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча «Пагоня»