Такім чынам Алесь Масюк спрабуе дамагчыся ад слонімкіх уладаў дазволу на правядзеньне пікету ў абарону правоў жыхароў Слонімскага раёна свабодна афармляць падпіску на рэгіянальную «Газету Слонімскую» ў РУП «Белпошта» і вольна набываць яе ў шапіках «Белсаюздруку».
Паводле Алеся Масюка, ён ужо тройчы падаваў заяўкі на правядзеньне пікета, але ўлады кожны раз адмаўлялі на падставе таго, што якраз у гэты дзень і ў гэты час заплянаванае гарадзкое мерапрыемства.
Масюк: «Цяпер я падаў заяку на буднія дні тыдня, і мне цікава, няўжо кожны будзёны дзень улады будуць праводзіць нейкае мерапрыемства ў гарадзкім парку з тым, каб не дазволіць мне зладзіць пікет?»
«Газета Слонімская» ўжо больш як 10 гадоў выключаная з падпіснога каталёга «Белпошты», і зь ёю не падпісваюць дамовы на распаўсюд у шапіках «Белсаюздруку». Рэдакцыя вядзе распаўсюд выданьня праз прыватных распаўсюднікаў.