Газэта выходзіць накладам 299 асобнікаў і асьвятляе найбольш вострыя праблемы памежнага рэгіёну.
Заснавальнік і выдавец новага выданьня — Цэнтар грамадзкіх ініцыятыў «Рада народных дэпутатаў». Газэта выходзіць на 12 палосах фарматам А4. Першы нумар амаль цалкам прысьвечаны малому памежнаму руху паміж Беларусьсю, з аднаго боку, і Польшчай ды Літвой з другога. Гатоўнасьць дазволіць такі рух беларускія ўлады прадэкляравалі некалькі гадоў таму, але з розных прычынаў гэтую справу так да канца і не давялі.
Аўтары артыкулаў тлумачаць чытачам выгоды, якія маглі б мець грамадзяне як Беларусі, так і Польшчы ды Літвы, калі б малы памежны рух дзейнічаў. У адным з артыкулаў падрабязна распавядаецца, што такое малы памежны рух і на каго ён разьлічаны.
У газэце таксама ўздымаюцца і іншыя праблемныя тэмы.
У адным з артыкулаў распавядаецца, як улады прымушаюць сялян на Гарадзеншчыне пазбаўляцца сьвіней у сувязі з афрыканскай чумой.
Яшчэ адна тэма выданьня — праблемы беларускіх таксістаў, якія зьбіраюць подпісы супраць абмежаваньня тэрміну эксплюатацыі таксовак і вызначэньня габарытаў транспартнага сродку, які можа выкарыстоўвацца ў якасьці таксі.
Галоўным рэдактарам пазначаны Яська, гаспадар з-пад Горадні.