З турмы на Акрэсьціна выйшаў на волю пасьля адміністрацыйнага арышту актывіст кампаніі «Разам за Беларусь» Вадзім Цярлецкі з Гародні.
«Адбыў свае трое сутак, зараз усё нармальна, хоць дагэтуль дакладна ня ведаю, за што мяне ўзялі. Дзякуй усім за падтрымку», — сказаў Вадзім.
Вадзіма Цярлецкага каля турмы на Акрэсьціна сустракалі актывісты розных грамадзкіх арганізацыяў.
Вадзім Цярлецкі быў затрыманы на чыгуначным вакзале ў Менску 12 лістапада. Цягам дня ён сустракаўся з рознымі людзьмі, абазнанымі ў справе палітвязьня Мікалая Аўтуховіча, зь якім лістуецца і сям’і якога дапамагае.
Асудзілі актывіста нібыта за тое, што ў публічным месцы лаяўся матам.