Міліцыя пакінула сабе майку «За Беларусь без Лукашэнкі»

Your browser doesn’t support HTML5

15 лістапада з менскай турмы на Акрэсьціна выйшаў Леанід Смоўж, які адбыў 5 сутак арышту пасьля таго як выйшаў на акцыю памяці ахвяр сталінізму ў майцы з надпісамі «За Беларусь без Лукашэнкі» і «За Беларусь без дыктатуры». У РУУС Ленінскага раёну Менску Леаніду Смаўжу майку з лёзунгамі супраць дыктатуры не аддалі, вярнулі толькі шапку і шалік бела-чырвона-белага колеру.