Кіраўнік Беларусі сёньня, наведваючы транспартна-лягістычны цэнтар «Менск-Белмытнясэрвіс-2, прыгразіў ураду «адкруціць галовы» за невыкананьне праграмы па лягістычных цэнтрах.
«Была прынятая праграма. Будзе тое ж, што з дрэваапрацоўкай. Я вам проста адвінчу галаву, палажу пад паху і пойдзеце, калі зможаце. Я вам не дарую. Гэта ж шалёныя грошы», — цытуе Аляксандра Лукашэнку Інтэрфакс.
Віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч патлумачыў: затрымка з будаўніцтвам зьвязаная з адсутнасьцю цікавасьці да гэтых праектаў з боку інвэстараў. Паводле ягоных словаў, да 2015 году ў Беларусі будзе створана 28 падобных цэнтраў.
Лукашэнка загадаў адкарэктаваць праграму, а калі інвэстараў няма, то выконваць яе трэба за дзяржаўныя грошы.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка лічыць, што Лукашэнка разбушаваўся таму, што ведае некаторыя дэталі транспартна-лягістычных цэнтраў:
«Гэта магутная мытная структура. Яны была сфармаваная дзіўным чынам. Нібыта ініцыяваў яе Мытны камітэт — браў грошы, крэдыты. Але незразумела, як будуць дзяліцца прыбыткі, куды яны пойдуць. У мяне з самага пачатку ўзьнікла падазронасьць: чыя гэта кампанія — дзяржаўная, напалову дзяржаўная, прыватная?
Таму першае, што з гэтым асацыюецца,— чыноўнікі з мытных службаў выйдуць на пэнсію, у адстаўку і зоймуць там кіроўныя пасады. Узьнікае падазрэньне, што гэта намэнклятурная структура, якая характарызуе працэс намэнклятурнай прыватызацыі. Лукашэнка гэта разумее, нэрвуецца».
Эканаміст зьвярнуў увагу і на тое, што кіраўнік дзяржавы патрабуе паскарэньня будаўніцтва лягістычных цэнтраў і з-за таго, што Расея на мяжы з Беларусьсю актыўна будуе свае цэнтры. Лукашэнка баіцца, што расейцы забяруць частку прыбытку,— заўважае Леанід Заіка і працягвае:
«А ён, што думаў — увайшлі у Мытны саюз, і жыві спакойна? Не, гэта канкурэнцыя. І гэта нармальна. Хто хутчэй і лепей зробіць, той і пераможа. Гэта нармальны рынкавы падыход».
Віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч патлумачыў: затрымка з будаўніцтвам зьвязаная з адсутнасьцю цікавасьці да гэтых праектаў з боку інвэстараў. Паводле ягоных словаў, да 2015 году ў Беларусі будзе створана 28 падобных цэнтраў. Лукашэнка загадаў адкарэктаваць праграму, а калі інвэстараў няма, то выконваць яе трэба за дзяржаўныя грошы.
На паперы выканаць праграму нескладана, — заявіў старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Аляксандар Якабсон:
«Ужо даходзіць да таго, што сховішча для гародніны называюць лягістычным цэнтрам».
«Мяне гэта зусім ня дзівіць», — кажа дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман:
«Калі кіраўніцтва спускае адміністратыўныя пляны, то чыноўнікі адзінае, што могуць зрабіць у адказ на гэта, — маніпуляцыі. Маніпуляцыі з дадзенымі, назвамі і г.д. І калі бяром тыя ж лягістычныя цэнтры, то людзі, якія адказныя за выкананьне гэтых плянаў, і ўжываюць такія дзіўныя мэтады. Ужываюць для таго, каб на роўні лічбаў да іх не было пытаньняў.
Тое ж самае мы назіраем і ў дрэваапрацоўцы. Я думаю, што калі палазіць па іншых сфэрах, дзе дадзеныя грошы на так званую мадэрнізацыю, то мы пабачым тое ж самае».