Хакейны чэмпіянат сьвету 2014 году, на які беларускія ўлады разьлічваюць найперш у пляне выпраўленьня палітычнага іміджу, можа каштаваць ня толькі пасадаў, але і волі некаторым дзяржаўным і спартовым чыноўнікам. Першых вінаватых у зацягваньні здачы тэрмінаў спартовых аб’ектаў ужо знайшлі.
Сьледчы камітэт Беларусі пацьвердзіў факт затрыманьня Эдуарда Зотава — генэральнага дырэктара каманды «Юнацтва», аднаго з флягманаў беларускага хакею. Папярэдні тэрмін утрыманьня пад вартай — два месяцы. За некалькі дзён да арышту Зотаў быў звольнены з пасады за нездавальняючыя паказьнікі ўзьвядзеньня «Чыжоўка-Арэны» — другой паводле значнасьці пляцоўкі, дзе будуць праходзіць матчы ўсясьветнага першынства.
Як паведамілі ў камітэце, у адносінах да Зотава распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі». Клюб «Юнацтва», які зьбіраўся пераехаць у новы хакейны палац, меў статус упраўляючай арганізацыі, і ўвесь працэс будаўніцтва знаходзіўся пад кантролем дырэктарату. Аднак у сьледчых ёсьць падазрэньне, што, апроч клопату за ўласны кут для каманды, у Зотава была і асабістая матэрыяльная зацікаўленасьць.
Пры гэтым гендырэктар «Юнацтва» да моманту арышту заставаўся ў цені. Адкуль ён зьявіўся ў камандзе — ня ведаюць нават знаўцы. Як кажа колішні віцэ-прэзыдэнт Беларускай фэдэрацыі хакею, галоўны рэдактар газэты «Прессбол» Уладзімер Беражкоў, цяпер спортам кіруе хто заўгодна, таму людзі на пасадах мяняюцца як пальчаткі:
«Я Зотава, шчыра кажучы, увогуле ня ведаў. Упершыню ўбачыў на фатаграфіі на нашым сайце. Мы зь ім не знаёмыя, таму ня ведаю, што гэта за чалавек, як сябе паводзіў. А за што яго пасадзілі — тым больш ня ведаю. Справа ў тым, што дагэтуль гендырэктарам быў Саланец, потым Саланец сышоў, і я проста страціў нітку, хто ўрэшце яго замяніў. Яны ж там зьмяняюцца, не пасьпяваеш сачыць: то палкоўнікі, то генэралы, то заўгасы, то начальнікі ціраў. Таму хто зараз у нашым хакеі працуе дырэктарамі клюбаў — паняцьця ня маю. Клюбаў шмат, дурноты шмат, але саміх людзей я ня ведаю».
Карэспандэнт: «Як думаеце, ці ўдасца адчыніць арэну да канца году?»
«Ну, а куды яны падзенуцца? Адчыняць, вядома. Нікуды ня дзенуцца, бо ў іншым выпадку будуць пытаньні з боку Міжнароднай фэдэрацыі хакею».
Яшчэ ў жніўні, падчас чарговай рэвізіі даўгабуду, Эдуард Зотаў запэўніваў кіраўніцтва Адміністрацыі прэзыдэнта: комплекс стане ўпрыгожаньнем гораду і будзе зарабляць «на кожным квадратным мэтры». Казаў, што, дзякуючы ажыятажу вакол хакейнага чэмпіянату сьвету, на 50-працэнтную акупнасьць удасца выйсьці ўжо на наступны год, а поўная самаакупнасьць надыдзе да 2017-га. Паводле Зотава, 30% паступленьняў складуць прыбыткі ад грамадзкага харчаваньня, 70% — ад платных паслугаў. Істотную долю меркавалася пераарыентаваць у скарбонку «Юнацтва», на балянс якога пераходзіла «Чыжоўка-Арэна». Таксама Зотаў паабяцаў, што арэну здадуць да 7 лістапада. Але суботнікі, у якіх бралі ўдзел ня толькі гульцы і трэнэры і «Юнацтва», а і тысячы працаўнікоў бюджэтнай сфэры, фінішу так і не прысьпешылі.
Да нядаўняга часу становішча ратавала тое, што «Юнацтва» існуе на асаблівых правах, карыстаючыся паблажлівым стаўленьнем з боку Лукашэнкі. Галоўны трэнэр каманды Міхаіл Захараў шмат гадоў гуляе ў прэзыдэнцкай камандзе, яму сыходзяць з рук нават учынкі, несумяшчальныя са спартовым статусам — прыкладам, язда пару гадоў таму падшафэ за рулём шыкоўнага «Бэнтлі», у якім, да таго ж, ён трапіў у аварыю.
Як лічыць вядомы беларускі спартовец, гросмайстар Віктар Купрэйчык, уся беганіна вакол хакейнага чэмпіянату сьвету выглядае нічым іншым, як маштабнай паказухай. Не атрымліваючы матэрыяльных дывідэндаў звонку, улады хочуць абазначыць сябе ідэалягічна. Самы просты шлях — праз спорт:
«Ну, што ім яшчэ застаецца? Б’юцца, каб хоць неяк сябе абазначыць. Не краіну, ня спорт беларускі, а найперш сябе. Справа ў тым, што правядзеньне любога чэмпіянату ўсясьветнага ўзроўню патрабуе вялізных выдаткаў. На жаль, у нас эканамічнае становішча такое, што, як кажуць, „не да жыру, быць бы жыву“. У наўпроставым амаль што сэнсе. Таму гэта такія цацкі, якія цешаць самалюбства, пыхлівасьць асобных людзей. А тых, хто не пасьпявае ў тэрмін патураць іхнім капрызам, караюць, „зачыняюць“. Гэта звычайная справа для аўтарытарных рэжымаў. Вядома, заўзятарам нармальна, гады ў рады можна ўбачыць усясьветных зорак — калі яны, вядома, прыедуць. Але сутнасьць, кошт і значнасьць усяго гэтага — пытаньне другое».
Тэрміны здачы «Чыжоўка-Арэны» ня раз адкладаліся, і да скрайняй даты 7 лістапада, вызначанай Лукашэнкам, удалося адкрыць толькі трэніровачную «каробку». На заканчэньне працаў адказныя асобы папрасілі яшчэ мінімум месяц. Дарэчы, там ужо прызначаны міжнародны Калядны турнір вэтэранаў хакею на прыз прэзыдэнта, у якім першую скрыпку грае каманда Лукашэнкі. Калі будоўля так і ня будзе завершаная, гэта можа каштаваць кар’еры яшчэ не аднаму чыноўніку і спартоваму функцыянэру. Лукашэнка ня раз крытыкаваў старшыню Менгарвыканкаму Мікалая Ладуцьку і ягоных падначаленых за марудныя тэмпы будоўлі і факты раскраданьня дзяржаўнай маёмасьці, паабяцаўшы адпаведныя аргвысновы. Яшчэ ў верасьні сталічная пракуратура санкцыянавала арышт шэрагу супрацоўнікаў «Мінскпрамбуду» і ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкаму, якія цягам году кралі будматэрыялы з «Чыжоўка-Арэны». Цяпер кампанію ім склаў гендырэктар «Юнацтва».
Лядовы комплекс на вуліцы Ташкенцкай у Менску — два сфэрычныя збудаваньні зь вялікай арэнай і трэніровачнай пляцоўкай — пачалі будаваць яшчэ ў 2009-м. Адпачатку ўвод у эксплюатацыю быў заплянаваны на сярэдзіну 2011 году, але адказныя ведамствы спаслаліся на фінансавы крызіс і атрымалі адтэрміноўку да канца 2012-га. Пасьля гэтага аб’ект меркавалася здаць у Дзень незалежнасьці 3 ліпеня, цяпер за мэту вызначаны канец году. Тым часам кошт аб’екта за гэты час вырас амаль удвая — ад плянаваных 100 мільёнаў даляраў да 190 мільёнаў. Было б дзіўна, каб асобы, далучаныя да разьмеркаваньня сродкаў і матэрыяльных каштоўнасьцяў, прапусьцілі шанец «паласавацца».

Гэта такія цацкі, якія цешаць самалюбства, пыхлівасьць асобных людзей. А тых, хто не пасьпявае ў тэрмін патураць іхнім капрызам, караюць