Турцыя: жанчынам-дэпутатам дазволілі насіць штаны

Галасаваньне ў парлямэнце Турцыі

Жанчынам-парлямэнтарыям у Турцыі дазволілі прыходзіць на пасяджэньні ў нагавіцах.
Рашэньне зьняць забарону на штаны было прынятае ў сувязі са скаргай дэпутата ад апазыцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі Сафак Павей.

Яна неаднаразова спрабавала дамагчыся дазволу на нашэньне нагавіц, паколькі адна зь яе ног замененая пратэзам.

У кастрычніку жанчынам-парлямэнтарыям дазволілі насіць на працу галаўныя хусткі, якія адпавядаюць ісламскай традыцыі.

Забарона на нашэньне галаўных хустак жанчынамі ў іншых дзяржаўных установах была зьнятая ў верасьні.

Адмену забароны на нашэньне хустак падтрымлівала кіруючая Партыя справядлівасьці і разьвіцьця, якую апазыцыя абвінавачвае ў ісламізме і адыходзе ад прынцыпаў сьвецкай дзяржавы.