Ці будзе бязьвізавы рэжым з Польшчай? Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 18-й

Пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка абяцае, што атрымаць візу ў амбасадзе неўзабаве будзе лягчэй, бо зьявіцца аўтаматычная сыстэма для падачы і апрацоўкі заяў.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Сямёна Шапіру старшынём Менскага аблвыканкаму. Да гэтага Шапіра працаваў старшынём Гарадзенскага аблвыканкаму.

Рэктар Эўрапейскага гуманітарнага знівэрсытэту Анатоль Міхайлаў абяцае, што бюджэт заробкаў выкладчыкаў падвоіцца, і што ў ЭГУ будзе адроджаная беларусістыка.

Сьвятлана Алексіевіч атрымала Прэмію Мэдычы за эсэістыку за францускі пераклад сваёй апошняй кнігі, «Час сэканд хэнд»

СЛУХАЦЬ ЭФІР




Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio