У Брусэлі ня ведаюць, хто ўзначаліць беларускую дэлегацыю на саміце "Ўсходняга партнэрства",— заявіў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.
«Запрашэньне на саміт „Усходняга партнэрства“, які адбудзецца напрыканцы гэтага месяца ў Вільні, праводзілася па аднолькавай формуле: запрашэньне краіны, а не канкрэтнай асобы.
Аднак у Брусэля ёсьць пэўнае жаданьне, каго ён хацеў бы бачыць ад Беларусі ў Літве, і ў Менску гэтае пасланьне добра чытаюць. Я думаю, што прадстаўніцтва той ці іншай асобы шмат у чым залежыць ад узроўню разьвіцьця адносінаў паміж пэўнай краінай і Эўразьвязам», — сказаў амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка.
Журналісты запыталіся ў спадара пасла, што будзе, калі беларускі бок вырашыць, што дэлегацыю павінен узначаліць Аляксандар Лукашэнка, які ўваходзіць у сьпіс неўязных у краіны Эўразьвязу. На гэта амбасадар адказаў так:
«Калі Беларусь прыме такое рашэньне, тады і будзем думаць, што рабіць». У МЗС Беларусі пакуль не называюць, хто ўзначаліць беларускую дэлегацыю на саміце Ўсходняга партнэрства.
Аляксандар Лукашэнка не паедзе ў Вільню, бо яго туды могуць проста не ўпусьціць, — лічыць палітоляг Алесь Лагвінец:
«Запрашэньне адкрытае, але не для тых, хто знаходзіцца ў сьпісе асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу. Для таго, каб Макей (міністар замежных спраў Беларусі) мог уехаць у Эўразьвяз, спатрэбілася спэцыяльнае рашэньне Рады Эўрапейскага Зьвязу. І тут, найхутчэй, будзе тая ж самая сытуацыя. Без такога рашэньня Лукашэнка ні ў якім разе ня зможа ўехаць на тэрыторыю Літвы. Калі такое здарыцца, гэта будзе прэцэдэнт».