Гарадзкая рада Таронта просіць мэра пакінуць пасаду

Мэр Таронта Роб Форд

Чальцы гарадзкой рады Таронта зьвярнуліся да мэра Роба Форда з просьбай сысьці са сваёй пасады пасьля скандальнага прызнаньня ў тым, што ён курыў крэк у стане алькагольнага ап'яненьня.
Адкрыты ліст з гэтай просьбай быў зачытаны мэру ў сераду, 41 чалавек прагаласаваў за прыняцьце ліста, і толькі двое – супраць.

Адным з тых, хто прагаласаваў супраць, быў сам Форд.

Нягледзячы на палітычную ізаляцыю мэра, у рады няма паўнамоцтваў для таго, каб звольніць яго, паколькі афіцыйна палітыку не былі выстаўленыя абвінавачаньні.

Раней паведамлялася, што ў сеціва трапіла відэа, на якім кіраўнік Таронта пагражае чалавеку забойствам.

Адказваючы на пытаньні чальцоў гарадзкой рады, Роб Форд прызнаўся, што на працягу апошніх двух гадоў купляў забароненыя наркотыкі.