13 лістапада Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Турэччыны аб рэадмісіі й бязьвізавым рэжыме.
Рэадмісія — гэта згода дзяржаў прымаць назад на сваю тэрыторыю сваіх грамадзянаў, якія падлягаюць дэпартацыі зь іншай дзяржавы. Яна лічыцца эфэктыўным сродкам супраць нелегальнай міграцыі.
Сёньняшні закон дапоўніў блёк дакумэнтаў аб узаемнай адмене візаў. Гэтыя пагадненьні дазваляюць грамадзянам Беларусь выехаць у Турэччыну на тэрмін ня больш як 30 дзён, не афармляючы візы. Цягам аднаго году ў Турэччыну можна будзе выяжджаць і неаднаразова. Аднак агульны тэрмін знаходжаньня не павінен перавышаць 90 дзён, пачынаючы ад даты першага выезду.
Ратыфікацыя не азначае, што ўжо заўтра грамадзянін Беларусі можа паляцець на адпачынак у Турэччыну без афармленьня візы. Калі ўсе працэдуры скончацца, Менск і Анкара праз дыпляматычныя каналы абмяняюцца паведамленьнямі пра выкананьне працэдураў. І толькі на 30-ты дзень пасьля паведамленьня сапраўды можна будзе паляцець у Турэччыну бязь візы.
Першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Валянцін Міхневіч, які прадстаўляў законапраект аб рэадмісіі дэпутатам, затым у размове з журналістамі сказаў: спадзяюся, што ўсе працэдуры будуць скончаныя перад пачаткам турыстычнага сэзону — 2014.
Турэччынам — першая краіна, зь якой Беларусь ратыфікавала абодва пагадненьні — пра бязьвізавы рэжым і пра рэадмісію. На чарзе, сказаў спадар Міхневіч, ратыфікацыя дакумэнтаў з Казахстанам і Расеяй.