Улады заяўляюць пра намер абкласьці адмысловым падаткам усе аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, незалежна ад формы ўласнасьці.
Мяркуецца, што транспартны падатак паводле дзейных расцэнак складзе ад 130 тысяч да 1 мільёна 560 тысяч рублёў, залежна ад аб’ёму рухавіка і ўдзельнай масы аўто. Многія экспэрты зьдзіўленьня: дадатковыя зборы ўжо ўключаныя ў кошт паліва, а таксама бяруцца пры праходжаньні тэхнічнага агляду і за праезд па платных дарогах. Чым аргумэнтуецца чарговы пабор?
Фінансавы аналітык Сяргей Чалы перакананы: чарговы падатак не перасьледуе ніякіх высакародных мэтаў, толькі папаўненьне дзяржаўнай скарбонкі за кошт вялікай групы грамадзянаў. Паводле афіцыйнай статыстыкі, аўтапарк Беларусі, уключна з прыватнымі і службовымі аўтамабілямі, дасягае амаль 4 мільёны машын. Калі падатак складзе ў сярэднім паўсотні даляраў, на гэтым можна здабыць 200 мільёнаў даляраў:
«Дарожны падатак, плюс акцызы, усё гэта ўжо ёсьць. А гэта проста яшчэ адзін спосаб выцягнуць грошы. Вы што, думаеце, кагосьці ў дадзеным выпадку спыняюць лягічныя аргумэнты? Абсалютна мэркантыльныя прычыны, ніякіх іншых тут няма. Паколькі гэта ўсё будзе сплачвацца пры тэхаглядзе, то фактычна ідзе аўтаматычнае павелічэньне сумы. Таму лёгіка вельмі простая: разавы збор пры допуску аўтамабіля, якраз пры тэхаглядзе. А насамрэч, яшчэ раз паўтараю, — новы спосаб вытрасьці дадатковыя сродкі. Таксама абсалютна ясна, куды яны скіроўваюцца — у бюджэт. Гэта ж ня мэтавыя рэчы, як, напрыклад, дарожны фонд, разьвіцьцё інфраструктуры, а выключна прыдуманая магчымасьць чарговага пабору».
Дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху будзе вагацца ў межах ад 1 да 12 базавых велічыняў. Як патлумачылі ў Міністэрстве фінансаў, памер аплаты будзе залежаць ад розных крытэраў — перадусім ад тыпу аўтамабіля і прыналежнасьці фізычнай ці юрыдычнай асобе.
Экс-старшыня Беларускай аўтамабільнай фэдэрацыі, выдавец спэцыялізаванага тыднёвіка «Аўтадайджэст» Анатоль Шаўчэнка зьдзіўлены самой фармулёўкай — «дазвол на перасоўваньне па дарогах». Выглядае, што найважнейшай перадумовай будзе не тэхнічны стан аўто, а своечасовая плата. Прычым невядома за што:
«Дазвол на перасоўваньне, дазвол на дарогі… Прыдуманы чарговы пабор з аўтамабілістаў, інакш яго ніяк не назавеш. Шчыра кажучы, я абураны, у мяне рэальна бунтуе ўсё нутро — як у чалавека і як у аўтааматара. Бо насамрэч, калі я праходжу тэхагляд, я фактычна плачу за тое, што яны мне выстаўляюць — мой транспарт дапушчаны да ўдзелу ў дарожным руху. Але выходзіць, што я яшчэ мушу за нешта плаціць! Я разумею, што ратаваньне тапельца — справа рук самога тапельца. У краіне, зразумела, правал па ўсіх пазыцыях, эканоміка, як мне падаецца, блізкая да фіяска. Таму прыдумаць падставу, каб хутка, шмат і адразу — адзін са спосабаў хоць крыху пратрымацца на плыву. Я думаю, што паступова ўсё гэта становіцца проста бізнэсам. Клясным, прыбытковым бізнэсам. Ня трэба ні ўкладаць, ні рэклямавацца, затраты абсалютна мінімальныя. Дакладна гэтак жа, як з камэрамі відэафіксацыі — пад лёзунгам „за бясьпеку дарожнага руху“ некалькі чалавек зрабілі сабе бізнэс».
Эканамісты зьвяртаюць увагу на тое, што ледзь не палову ў кошце аўтамабільнага паліва займае акцыз. Як лічыць Сяргей Чалы, менавіта гэты падатак можна лічыць адносна справядлівым: хто больш езьдзіць, той больш і плаціць. Усё іншае — звычайная прафанацыя:
«Калі гаварыць пра нармальны цывілізаваны спосаб, то, напрыклад, выкарыстаньне акцызаў у дадзеным выпадку — якраз самы справядлівы мэханізм. Бо хто больш спажывае, хто больш езьдзіць, той, адпаведна, аказвае большую нагрузку на экалёгію, на дарогі. Але такія аўтамабілісты і так больш плацяць, запраўляючыся на АЗС. Тое, што мы абмяркоўваем сёньня, — яшчэ адна праява дрэнных спраў у эканоміцы. На ўсё трэба ж глядзець у комплексе, бо такія „плённыя“ ідэі — гэта ж не адзінкавы выпадак. Навокал спробы наскрэсьці па засеках хоць дзе і хоць што. Адпаведна, і прыдумляюцца такія крэатыўныя рэчы. Дарэчы, яшчэ ня самае страшнае з таго, што яны могуць напрыдумляць».
Аналітыкі не выключаюць, што адна з прычынаў спагнаньня дадатковага збору з аўтаўладальнікаў — спроба кампэнсаваць страты беларускага бюджэту ад увядзеньня Расеяй утылізацыйнага збору на ўсе аўтамабілі, у тым ліку вырабленыя ў рамках Мытнага саюзу. З-за неабходнасьці новых адлічэньняў беларуская тэхніка ўзьляцела ў кошце, зрабіўшыся меней канкурэнтаздольнай. Аўтамабільны экспэрт Максім Вайніцкі кажа, што надышоў час плаціць за «асаблівыя стасункі» са стратэгічным саюзьнікам:
«Бясспрэчна, беларуская эканоміка мае свае дывідэнды ад уступленьня ў Мытны саюз і адзіную эканамічную прастору з Расеяй (у меншай ступені — з Казахстанам). Іншая справа, што, безумоўна, ёсьць сфэры, у якіх вылазяць свае недахопы — як у дадзеным выпадку, калі ў ахвяру прынесеныя аўтамабілісты і іх інтарэсы. Але трэба разумець: нават тыя ці іншыя эканамічныя ўмовы, якія мы на гэты момант маем, склаліся дзякуючы Мытнаму саюзу. Груба кажучы, тыя самыя заробкі пад 500, захаваньне хоць нейкай стабільнасьці ў эканоміцы гэтаксама дасягаюцца за кошт Расеі і наднацыянальных утварэньняў. То бок падвышэньне мытных плацяжоў, утылізацыйны збор ды іншыя вымушаныя адлічэньні — гэта наша плата за асаблівыя ўмовы працы з Расеяй».
У шэрагу краінаў транспартны падатак існуе і прывязаны да магутнасьці і экалягічнай бясьпекі рухавіка. Чым старэйшая машына, тым большым падаткам яна абкладаецца. Робіцца гэта найперш у мэтах амаладжэньня аўтапарку. У Беларусі такія задачы не акрэсьліваюцца.
«Дарожны падатак, плюс акцызы, усё гэта ўжо ёсьць. А гэта проста яшчэ адзін спосаб выцягнуць грошы. Вы што, думаеце, кагосьці ў дадзеным выпадку спыняюць лягічныя аргумэнты? Абсалютна мэркантыльныя прычыны, ніякіх іншых тут няма. Паколькі гэта ўсё будзе сплачвацца пры тэхаглядзе, то фактычна ідзе аўтаматычнае павелічэньне сумы. Таму лёгіка вельмі простая: разавы збор пры допуску аўтамабіля, якраз пры тэхаглядзе. А насамрэч, яшчэ раз паўтараю, — новы спосаб вытрасьці дадатковыя сродкі. Таксама абсалютна ясна, куды яны скіроўваюцца — у бюджэт. Гэта ж ня мэтавыя рэчы, як, напрыклад, дарожны фонд, разьвіцьцё інфраструктуры, а выключна прыдуманая магчымасьць чарговага пабору».
Дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху будзе вагацца ў межах ад 1 да 12 базавых велічыняў. Як патлумачылі ў Міністэрстве фінансаў, памер аплаты будзе залежаць ад розных крытэраў — перадусім ад тыпу аўтамабіля і прыналежнасьці фізычнай ці юрыдычнай асобе.
«Дазвол на перасоўваньне, дазвол на дарогі… Прыдуманы чарговы пабор з аўтамабілістаў, інакш яго ніяк не назавеш. Шчыра кажучы, я абураны, у мяне рэальна бунтуе ўсё нутро — як у чалавека і як у аўтааматара. Бо насамрэч, калі я праходжу тэхагляд, я фактычна плачу за тое, што яны мне выстаўляюць — мой транспарт дапушчаны да ўдзелу ў дарожным руху. Але выходзіць, што я яшчэ мушу за нешта плаціць! Я разумею, што ратаваньне тапельца — справа рук самога тапельца. У краіне, зразумела, правал па ўсіх пазыцыях, эканоміка, як мне падаецца, блізкая да фіяска. Таму прыдумаць падставу, каб хутка, шмат і адразу — адзін са спосабаў хоць крыху пратрымацца на плыву. Я думаю, што паступова ўсё гэта становіцца проста бізнэсам. Клясным, прыбытковым бізнэсам. Ня трэба ні ўкладаць, ні рэклямавацца, затраты абсалютна мінімальныя. Дакладна гэтак жа, як з камэрамі відэафіксацыі — пад лёзунгам „за бясьпеку дарожнага руху“ некалькі чалавек зрабілі сабе бізнэс».
Эканамісты зьвяртаюць увагу на тое, што ледзь не палову ў кошце аўтамабільнага паліва займае акцыз. Як лічыць Сяргей Чалы, менавіта гэты падатак можна лічыць адносна справядлівым: хто больш езьдзіць, той больш і плаціць. Усё іншае — звычайная прафанацыя:
Гэта яшчэ ня самае страшнае з таго, што яны могуць напрыдумляць