Афіцыйны Менск мяняе свае прыярытэты на Блізкім Усходзе, што можа азначаць спробу наладзіць адносіны з Захадам.
Такую выснову робіць палітоляг Сяргей Богдан у артыкуле, апублікаваным на сайце Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS). Прапануем тэкст публікацыі ў скароце.
У апошні кастрычніцкі дзень міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей накіраваўся ў Стамбул. Ён ёсьць яшчэ адной адзнакай карэнных зьменаў у блізкаўсходняй палітыцы Менску. Асноўнымі сябрамі беларускага рэжыму ў рэгіёне ўжо адкрыта сталі найбліжэйшыя хаўрусьнікі Захаду.
Сустракаючыся з кіраўніком МЗС Турэччыны Ахмэтам Давутаглу, Макей размаўляў ня проста з чарговым міністрам замежных спраў яшчэ адной краіны, але з чалавекам, які стаіць за забурэньнямі ў Сірыі, і мае найлепшыя выхады на палітычныя і эканамічныя эліты заходніх краінаў. Больш за тое, ён і сам належыць да заходняга істэблішмэнту – нягледзячы на ідэалягічныя асаблівасьці цяперашняга ісламска-афарбаванага турэцкага ўраду.
Блізкаўсходні разьмен
Некаторыя турэцкія СМІ назвалі цяперашні візыт Макея ў Анкару «сюрпрызам» ды падкрэсьлілі, што ён таксама гутарыў з Эрдаганам за зачыненымі дзьвярыма. Нагодай было абвешчанае пагадненьне пра скасаваньне візаў.
Нібыта па тое самае ўвесну ў Менск прыяжджаў і Давутаглу. Беларускія афіцыйныя паведамленьні цьвердзілі, што завітаў ён, каб абмеркаваць двухбаковыя стасункі, у тым ліку скасаваньне візаў. Цяжка ўявіць больш недарэчнае тлумачэньне таго, навошта фактычны каардынатар сірыйскай грамадзянскай вайны ў самы разгар баёў і міжнароднай напружанасьці накіроўваецца па справе трэцяраднай важнасьці ва ўсходнеэўрапейскую краіну, куды дагэтуль ў апошнія некалькі гадоў прыяжджалі ў лепшым разе хіба другарадныя турэцкія міністры. Яшчэ раней – да кансалідацыі ўлады ісламска-афарбаванай Партыі справядлівасьці ды разьвіцьця ў Турэччыне – Анкара фактычна ўвогуле сьледавала за ЭЗ ды пагарджала кантактамі з афіцыйным Менскам.
Вясновы візыт Давутаглу ў Менск быў інакш апісаны турэцкімі СМІ, які наўпрост прызналі, што бакі абмяркоўвалі сытуацыю ў рэгіёне, у прыватнасьці, сірыйскае пытаньне. Пераканаўшы Менск спыніць супрацу з Дамаскам, Анкара магла наблізіць часіну краху свайго даўняга непрыяцеля.
Што магло б цікавіць беларускае кіраўніцтва? Давутаглу не толькі казаў пра турэцкія інвэстыцыі і разьвіцьцё гандлю, але і намякаў, што дапаможа Менску знайсьці выхады на Захад – якія зноў сталі краем патрэбныя Лукашэнку на тле сыходу Саакашвілі ды Юшчанкі – яго папярэдніх сябраў-пасярэднікаў паміж ім ды Захадам. Сумнявацца ў тым, што турэцкія кіраўнікі здатныя дапамагчы ў гэтай справе, падставаў няма, іншая справа – што яны хочуць за такую паслугу.
Можна не сумнявацца, што прапанова Давутаглу – памяняць сірыйскіх сяброў на турэцкіх, а ў пэрспэктыве за дадатковую плату - і на заходніх – была не першай. Бо Менск адступіўся ад Дамаска амаль з самага пачатку сірыйскай грамадзянскай вайны, моўчкі назіраючы за падзеямі. Адзіную выразную палітычную заяву Менску наконт хімічнага раззбраеньня Сірыі, што прагучала ў верасьні, варта разглядаць у рэчышчы хутчэй беларуска-расейскіх стасункаў. Анягож, Лукашэнка адначасова асобна патлумачыў казахстанскаму ТБ, што па Сірыі мы, маўляў, проста ідзем у кільватэры расейскай палітыкі. Чытай: нічога асабістага, нам то без розьніцы, проста маскоўскія таварышы папрасілі.
Нічога асабістага, нічога ідэалягічнага
Што стала прычынай такой стрыманасьці Менска, які некалі дэманстраваў проста неўтаймоўную падтрымку ірацкаму кіраўніку Садаму Хусейну ў ягоным супрацьстаяньні з ЗША? Уся справа ў тым, што беларускі ўрад фактычна фундамэнтальным чынам зьмяніў свой modus operandi на Блізкім Усходзе.
Да канца 2000-х гадоў Менск, які дагэтуль сябраваў у асноўным з рэспубліканскімі нацыяналістычнымі (хай сабе нават часам тыя выгуквалі ісламскія лёзунгі) рэжымамі на Блізкім Усходзе – Іракам, Сірыяй, Лібіяй, Іранам. Усе яны адкрыта ці лятэнтна былі апанэнтамі Захаду ці прынамсі ЗША.
Спэктар беларускіх кантактаў у рэгіёне пачынае мяняцца ў 2008 годзе, калі Менск пачаў навязваць усё больш шчыльныя стасункі з цалкам процілеглай групай дзяржаваў – кансэрватыўнымі фундамэнталісцкімі арабскімі манархіямі – Аманам, Катарам, ААЭ. Усе яны былі і застаюцца сябрамі Захаду, а квапіцца на беларускія багацьці, маючы доступ да ўсіх багацьцяў заходняга сьвету, ім сэнсу не было.
Сытуацыя праясьнілася, калі Wikileaks пачаў друкаваць сакрэтныя дэпэшы, датычныя дыпляматыі арабскіх манархічных рэжымаў. Высьветлілася, што арабскія манархіі выдатна супрацоўнічалі з амэрыканцамі ды ізраільцянамі ў тым, каб адвадзіць Расею ад супрацы зь Іранам. Менавіта іранская атамная праграма, а таксама рост вайсковай магутнасьці Тэгерану турбавалі заможных самаўладцаў Пэрсыдзкай затокі.
Беларусь у дэпэшах, што апісваюць гэтыя дыпляматычныя інтрыгі, не згадваецца. Але далейшая хада падзеяў дазваляе дапускаць, што адпаведную працу – перакананьня Менску ў неабходнасьці перагледзець кола сваіх партнэраў на Блізкім Усходзе – арабскія манархіі супольна з Ізраілем ажыцьцявілі і ў дачыненьні да беларускага кіраўніцтва.
Бо рыхтык у 2010 годзе абрынаюцца кантакты з Тэгеранам. Да таго, цягам ці не ўсіх 2000-х Менск штомесяц наведвала больш ці менш заўважная іранская дэлегацыя. З тае пары візыты сталі рэдкімі – гады ў рады, больш за тое – так сталася, хаця іранскі бок намагаўся працягваць актыўныя кантакты. Хуценька заваліліся і самыя знакавыя праекты – беларуская нафтаздабыча ў Іране і іранскае аўтамабілебудаваньне ў Беларусі.
Адначасова Менск дыстанцуецца ад сваіх хаўруснікаў у Сірыі і Лівіі. Не пасьпелі яшчэ лівійскія паўстанцы замардаваць Кадафі, як Лукашэнка накіраваўся да эміра Катару. Нягледзячы на выказаныя шкадаваньні па загіблым сябры, беларускі лідэр хутчэй проста эксплюатаваў антызаходнія настроі на постсавецкай прасторы. Бо і вышэйшае беларускае кіраўніцтва, і МЗС у сірыйскім крызісе дэманстравалі яшчэ большую стрыманасьць, чым у выпадку з Лібіяй.
Беларускаму кіраўніцтву зрабілі прапанову, ад якой яно не магло адмовіцца. З аднаго боку арабскія манархіі прапаноўвалі маляўнічыя – хоць і маларэалістычныя – праекты на немалыя сумы беларускаму ўраду, які адчуваў усё большыя праблемы з фінансаваньнем праз скарачэньне расейскіх субсыдыяў. З другога, ЗША дэманстравалі гатовасьць перакрыць беларусам магчымасьці для легальнага вядзеньня міжнароднага бізнесу. З трэцяга, ізраільцяне пераканаўча тлумачылі, што будзе з Лукашэнкам, калі ён у вачах Захаду ператворыцца ў пагрозу міжнароднай бясьпецы.
Параза ці перамога?
Беларусь апынулася на дарозе з Эўразьвязу ў геапалітычнае Нікуды. І калі пра Ўкраіну заходні сьвет яшчэ мусіў турбавацца хаця б дзеля яе памераў, Беларусь проста стала «белай плямай» на мапе, незразумелай дый не надта патрэбнай заходнім элітам. У сярэднявеччы пра такія плямы на мапах пісалі «Тут жывуць ільвы» - нешта няяснае і праблемнае, але не вартае таго, каб марнаваць на яго сілы.
Дзівосным чынам, менавіта блізкаўсходняя палітыка беларускага ўраду стварыла сытуацыю, калі Беларусь ізноў стала цікавай. Беларускае кіраўніцтва не сустрэлася (прынамсі пакуль яшчэ) з францускім ці нямецкім лідэрамі, але пачало гаварыць з арабскімі палітыкамі, якія адыгрываюць больш чым заўважную ролю ў сучасным сьвеце. І калі Макей не паехаў пакуль да Джона Кэры, дык ён ужо накіраваўся да Давутаглу. У заходнім напрамку. Г.зн., палітыка беларускага ўраду на Блізкім Усходзе нечакана стварыла для краіны новыя магчымасьці і на зусім іншым напрамку – як у двухбаковым узаемадзеяньні з Турэччынай, так і ў пляне пошуку пагадненьня з Захадам.