Вярхоўная Рада Ўкраіны сёньня абмяркуе зьмены ў заканадаўства, якія дазваляюць лячэньне за мяжой заключанай Юліі Цімашэнка.
Калі дэпутаты ня знойдуць рашэньня гэтай праблеме, Эўрасаюз пагражае прыпыніць працэс падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Кіевам.
Паводле апошніх паведамленьняў, арыентавана на дзейнага прэзыдэнта Віктара Януковіча Партыя рэгіёнаў і апазыцыйныя сілы не змаглі ўзгадніць законапраект аб лячэньні зьняволеных за мяжой.
18 лістапада Эўразьвяз будзе вырашаць, ці будзе падпісанае пагадненьне аб асацыяцыі з Украінай на саміце ў Вільні 28–29 лістапада. Гэта рашэньне будуць прымаць на падставе справаздачы місіі Эўрапарлямэнта, якая заплянаваная ў Брусэлі на вечар серады.
Сёньня кіраўнікі гэтай місіі Пат Кокс і Аляксандр Квасьнеўскі завершаць працу ва Ўкраіне.
Крытыкі ўкраінскай улады абвінавачваюць яе ва ўжываньні «выбарачнага правасудзьдзя да палітычных апанэнтаў.
Учора зьняволеная былая прэм’ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка абвінаваціла прэзыдэнта Віктара Януковіча ў нанясеньні сьмяротнага ўдару па надзеі краіны падпісаць дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам.
Юлія Цімашэнка зрабіла гэтую праз сваю дачку, Яўгенію, пасьля таго, як сьледчыя дапыталі яе адваката, Сяргея Ўласенку, у сувязі з падазрэньнем, што ён рэгулярна зьбіваў сваю былую жонку.
У заяве, адчытанай сёньня яе дачкою, Юлія Цімашэнка адзначыла:
«Віктар Януковіч апошнімі тыднямі ўжо насьмерць нагамі забівае дамову аб асацыяцыі. Узбуджэньне абсурдных крымінальных справаў супраць майго абаронцы Сяргея Ўласенкі было зроблена наўмысна і з халоднай крывёю, як апошні ўдар ў сэрца ўкраінскіх спадзяваньняў на падпісаньне дамовы. Януковіч хоча пераканаць эўрапейскіх лідэраў, што іх намаганьні, каб абараніць Украіну ад дыктатуры — марныя, і што яны мусяць паддацца і адступіць».
Украіна спадзяецца падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам на саміце ў Вільні 28-29 лістапада. Але Эўразьвяз хоча, каб Януковіч вырашыў пытаньне вызваленьня Юліі Цімашэнкі з турмы, перш чым пагадненьне будзе падпісанае.
Цімашэнка ў сваёй заяве таксама заклікала супрацьставіцца таму, каб «закулісныя змовы» зьнішчылі эўрапейскія памкненьні Ўкраіны:
«Я заклікаю ўсіх лідэраў Эўразьвязу, украінскую грамадзянскую супольнасьць і апазыцыю неадкладна дзейнічаць і дабівацца падпісаньня пагадненьня пры любых абставінах. Нельга дапусьціць, каб закулісныя змовы і асабістыя фобіі Януковіча канчаткова зьнішчылі эўрапейскі шлях Украіны. Я зьвяртаюся да ўсіх, хто мае ўплыў на хаду гэтых гістарычных падзей, з просьбай абараніць 46 мільёнаў украінцаў ад спаўзаньня ў ценявую зону беззаконьня і беспакаранасьці дыктатуры».