Арыштаваных актывістаў «Грынпіс», дастаўленых з Мурманску ў Пецярбург, зьмясьцілі ў тры гарадзкія сьледчыя ізалятары, у тым ліку ў «Кресты» дзе ад часоў царскай Расеі ўтрымліваліся палітзьняволеныя.
Старшыня праўленьня экалягічнага праваабарончага цэнтру «Белёна» Аляксандар Нікіцін у інтэрвію Радыё Свабода выказаў занепакоенасьць лёсам і ўмовамі ўтрыманьня актывістаў. У Фэдэральнай службе выкананьня пакараньняў Расеі заявілі, што ніякіх скаргаў ад затрыманых не паступала.
30 членаў міжнароднага экіпажу і пасажыраў судна «Арктык Санрайз», затрыманага 19 верасьня, абвінавачваюцца ў хуліганстве за тое, што паспрабавалі правесьці акцыю на нафтавай плятформе «Прыразломная» у Баранцавым моры, пратэстуючы супраць здабычы нафты ў Арктыцы. Першапачаткова дзеяньні эколягаў расейскія ўлады кваліфікавалі як «пірацтва». Суд пройдзе ў Пецярбургу.