Яроменка арыштуюць на 3 месяцы

Your browser doesn’t support HTML5

Былога палітвязьня Уладзімера Яроменка ў любы час могуць зноў забраць за краты. 20 жніўня Першамайскі суд Менску прызнаў актывіста Маладога фронту Ўладзімера Яроменка вінаватым у парушэньні правілаў прафіляктычнага нагляду і асудзіў на 3 месяцы арышту ў арыштным доме. Гэтае рашэньне 12 лістапада ўхваліў Менскі гарадзкі суд, які адхіліў скаргу Яроменка на прысуд Першамайскага раённага суда.