Дзень 12 лістапада 1933 году мог бы зрабіцца самым трагічным у жыцьці лох-нэскай пачвары. Лёнданскі доктар Ўілсан (вось жа гэтыя Ўілсаны, амаль усе яны дактары і заўжды лезуць не ў свае справы), які адпачываў на беразе возера Лох-Нэс у Шатляндыі, раптам заўважыў сымпатычную галаву, якая высунулася з вады — і замест таго, каб уцячы ў панічным жаху, самым падступным чынам схапіўся за фотаапарат і націснуў кнопку. У сьнежні здымак выйшаў у адной з самых папулярных сталічных газэтаў, а потым абляцеў увесь сьвет.
Так легендарная пачварына ўмомант сталася публічнай пэрсонай — што не магло не адбіцца на стаўленьні да яе з боку грамадзтва. З пачвары пачалі жартаваць, маляваць на яе карыкатуры, здымаць фільмы і выдумляць дурныя тэорыі: маўляў, ніякая гэта не пачвара, а плезіязаўр, які праспаў эвалюцыю, або слон, які выпадкова навучыўся плаваць пад вадой — як беларускія зайцы навучыліся варыць піва, а савецкія — курыць тытунь.
І тут самы час пагаварыць пра трагедыю публічнасьці. Стагодзьдзямі ты жывеш пад вадой, надзейна схаваны ад староньніх вачэй, і проста робіш сваю работу: напрыклад, даеш пажыву для фантазіі, інсьпіруючы наскальны жывапіс і літаратурныя творы, прымушаеш дзяцей мачыцца ад страху, рыбакоў — маліцца, а плыўцоў і ватэрпалістаў — страхавацца на выпадак нападу падводнага монстра. Цябе ўспрымаюць па тваёй творчасьці, па загадкавым руху цемры ля самай паверхні хваляў — ніхто ня ведае, як ты выглядаеш, і таму твой няўлоўны вобраз хвалюе розумы і запальвае сэрцы. Але варта нейкаму доктару схапіцца за сваю чортаву камэру — і ўсё, казка скончылася. Ты частка грамадзтва і мусіш даваць справаздачу: дзе, як, хто была муза, хто мама, на якія бабкі, і колькі ў месяц, і наколькі ты фота-, кіна- і тэлегенічны, і яшчэ шмат рознай лухты. Фатаграфія дзевяць на дванаццаць, з наіўным подпісам «На памяць»... Як здымак для пашпарта: ты каталягізаваны, кананізаваны, зарэгістраваны і падлеглы далейшаму вывучэньню — ажно пакуль ад цябе нічога не застанецца і новы доктар Ўілсан не паедзе ў свой чарговы адпачынак да новых пачвараў. Чортаў сьвет, дзе навіну замяніла сэнсацыя, а шукаць сэнс дарогі даверана навігатару...
Адно цешыць. Здымак доктара Ўілсана быў падробкаю. Праз шэсьць дзесяцігодзьдзяў унукі фатографа прызналіся, як іхны дзядуля абвёў вакол сярэдняга пальца прагрэсіўную грамадзкасьць. Ён прымацаваў пад вадой спэцыяльны апарат, на версе якога ўсталяваў драўляную шыю зь цікаўнай галавой. І спакойна зьняў яе, стоячы на беразе. Значыць, публічнасьць — яшчэ ня вырак. Сумнеў застаецца, а глыбіня ратуе — і магчымасьць уцёкаў усё яшчэ трымае цябе на сьвеце, о монстар.