Падземныя штуршкі зафіксаваныя ў Японі і Таджыкістане.
Японія
На ўсходзе Японіі адбыўся землятрус магнітудай 5,5.
Аварыйная АЭС «Фукусіма» не пацярпела, паведамляе агенцтва Reuters.
Штуршкі адчуваліся і ў Токіо, аднак паведамленьняў пра разбурэньні пакуль няма.
На кароткі час былі затрыманыя хуткасныя цягнікі «Сінкансэн», якія злучаюць Токіо з поўначчу краіны.
Таджыкістан
Землятрус магнітудай да 5,2 зарэгістраваны ў нядзелю раніцай у цэнтры Таджыкістану, паведамляе Геалягічная служба ЗША.
Эпіцэнтар знаходзіцца за 21 кіламэтар на паўднёвы ўсход ад Душанбэ, за 11 кілямэтраў на паўночны захад ад таджыкскага гораду Явану.
Штуршкі адчуваліся ў Душанбэ: зьвінеў посуд у шафах, гойдаліся верхавіны шматпавярховікаў, паведамляе Інтэрфакс.
Зьвесткаў пра ахвяры і разбурэньні пакуль не было, перадае ВВС.