У 1965 годзе ў горадзе-героі Лёндане, на праспэкце Незалежнасці 37а, проста за домам «Подзьвіг народа», адчынілася дзіўная галерэя, што мела амаль птушыную, як для беларускага вуха, назву «Індыка». І калі ў яе ўладальнікаў пыталіся, якога індыка яны так назваліся, тыя глыбакадумна моршчылі лбы і вярзьлі нешта пра indications, хаця чалавеку дасьведчанаму было ясна, што маецца на ўвазе: Cannabis indica, расьліна, якою шасьцідзясятыя пахнуць так, што хоць сьвятых вынось — няважна, маршыруюць гэтыя сьвятыя або не.
Менавіта перад уваходам у гэтае падазронае месца 9 лістапада 1966 году спыніўся невялічкі аўтамабіль Cooper Mini, зь якога выйшаў двухмэтровы кіроўца і паслужліва адчыніў дзьверы пасажыру — мільянэру Джону Ленану.
Ён прыехаў, каб паглядзець на гэпенінг: абяцалі нейкую японку ў мяху. «Мне зрабілася цікава, японка, мех, сэкс і ўсё такое», — успамінаў потым Ленан. У галерэі не было ніводнага наведніка, высьветлілася, што адкрыцьцё толькі заўтра. «А мне ўсё роўна!» — строга сказала вахторка, спрабуючы выставіць наведніка за дзьверы. — «Не было Галілея і Боба Марлея... Ні Ленана, ні Леніна, ні Карла Лінэя». Але потым зьлітавалася.
Паўсюль валяліся экспанаты: яблык за дзьвесьце фунтаў, людзі па сотні штука, нейкія цьвікі з цыдулкамі... А далей лепш раскажа сам Ленан.
«Я думаў, тут будзе оргія ці, прынамсі, нешта такое псыхадэлічнае... А тут усё ціха і спакойна. І тады мяне пазнаёмілі зь дзіўнай такой японкай, місіс Она — і нідзе ніякіх мяхоў. Я ёй кажу: а мяхі дзе? А яна падае мне такую сабе маленькую картку...»
На картцы было толькі адно слова «Дыхай».
Так яны ўпершыню ўдыхнулі адно аднаго. Так пачалася іхная гісторыя — каханьне на вачах ва ўсяго сьвету, каханьне, якое не саромелася нічога — і зьмяняла сьвет.
Праз год галерэя «Індыка» зачыніцца, праз два жонка Ленана, вярнуўшыся дахаты з паездкі за мяжу, пабачыць там місіс Она ў сваім хатнім халаце, праз тры місіс Она пакіне свайго мужа джазмэна Энтані Кокса. А потым у Гібралтары адбудзецца тое, дзеля чаго лёсам і быў задуманы той першы ўдых сярод няісных мяхоў. «Я веру ў сябе. У Ёка і ў сябе». Няма ніякіх рэлігій, апрача любові. Уяві сабе.