Паводле эўрапейскіх крытэраў дзьве траціны беларусаў — бедныя.
Толькі 6% хатніх гаспадарак Беларусі ацэньваюць свой ровень жыцьця як высокі альбо крыху вышэйшы за сярэдні. Такія дадзеныя прыводзяцца ў прэсавым рэлізе, які зьявіўся сёньня на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.
Паводле гэтага дакумэнту, сёлета 23,9% апытаных ацанілі свой матэрыяльны стан як крыху ніжэйшы за сярэдні. А бальшыня (65,2%) прытрымліваецца думкі, што іхны ровень матэрыяльнага забесьпячэньня — сярэдні.
Эканаміст Міхась Залескі так камэнтуе гэтыя лічбы:
«Працягвае расьці дыфэрэнцыяцыя насельніцтва паводле роўню даходаў. Пры гэтым багатыя канцэнтруюцца ў верхняй частцы, і доля багатых людзей не павялічваецца, а зьмяншаецца.
На пачатку кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі сытуацыя была радыкальна іншая — 0,7% насельніцтва лічылі сябе багатымі, 9% мелі высокі дабрабыт. І гэтая група тады была ў паўтара раза большая, чым цяпер. А астатнія знаходзіліся ніжэй за гэты ровень, прычым да бедных сябе адносіла каля 20% людзей.
У свой час я быў кіраўніком працоўнай групы Ўсясьветнага банку, якая вывучала праблемы беднасьці ў Беларусі. І тады да бедных мы адносілі 47% насельніцтва. Але нашы крытэры вызначэньня былі значна больш жорсткія, чым цяпер.
Пры вызначэньні бедных і багатых я раю найперш зьвярнуць увагу на такі крытэр — колькі людзі трацяць ад сваіх заробленых грошай на харчаваньне, колькі грошай ідзе на гэта зь сямейнага бюджэту. У нашай краіне гэтая доля вельмі вялікая. Яна, напрыклад, удвая большая за нямецкую. У нас дзьве траціны сем’яў трацяць больш за палову свайго бюджэту толькі на ежу. А паводле эўрапейскіх мерак гэта ёсьць чыстая беднасьць».