Нацыянальны аэрапорт «Мінск» сустракае і праводзіць пасажыраў адсутнасьцю нават намёку на цывілізаваны сэрвіс.
Перакрытыя пад’езды да тэрміналаў, перапоўненыя аўтастаянкі, цёмныя і халодныя залі чаканьня — усё гэта напоўніцу фармуе атмасфэру «гасьціннасьці» зь мясцовым калярытам. Адміністрацыя спасылаецца на рэканструкцыю аб’екта напярэдадні хакейнага чэмпіянату сьвету-2014. Аднак нават высокія чыноўнікі прызнаюць: завершыць працы да траўня наступнага году наўрад ці ўдасца.
З майго спальнага раёну ў Менску да галоўнага аэрапорту Беларусі — 60 кілямэтраў. Плюс столькі ж, каб вярнуцца назад. Няшмат дзе ў сьвеце лётнішчы месьцяцца на такой адлегласьці ад горада. Зрэшты, нават гэта дробязі: у адсутнасьць разгалінаванай авіяцыйнай інфраструктуры людзі мусяць ехаць зь іншых рэгіёнаў і за 200, і за 300 кілямэтраў. Аднак працягласьць у дарозе ніяк не адбіваецца на якасьці ўбачанага пры канцы падарожжа.
Найпершая праблема, зь якой сутыкаюцца і пасажыры, і тыя, хто іх сустракае, — стаянка. Стацыянарная паркоўка, як правіла, запоўненая, дадатковыя пляцоўкі — гэтаксама. Таму многія мусяць спыняцца яшчэ на подступах, уздоўж трасы. Ці, калі дазваляе кашалёк, кідаць транспарт ў зоне дзеяньня шматлікіх знакаў — н На гэты выпадак наладжанае дзяжурства цэлай брыгады эвакуатараў, якія заўсёды напагатове.
Заклікі кіраўніцтва аэрапорту карыстацца на час рамонтных працаў грамадзкім транспартам засталіся не пачутымі. Найперш, маршрутны аўтобус «прывязаны» далёка не да ўсіх рэйсаў, да таго ж, на менскім аўтавакзале, адкуль ён выпраўляецца, элемэнтарна няма дзе спыніцца, каб перагрузіцца ў аўтобус. Альтэрнатыва ў якасьці таксі яшчэ больш сумнеўная — сёньня чуў, як таксіст спрабаваў спакусіць патэнцыйнага пасажыра «сьвяточнай зьніжкай» у 300 тысяч рублёў. А ўвогуле тарыф прывязаны да 50 даляраў у эквіваленце. Таму прасьцей наняць суседа, паабяцаўшы заправіць.
Але запаркавацца — паўбяды. Трэба яшчэ скарыць немалую дарогу да самога будынка — з багажом, дзецьмі і пад восеньскім дажджом. Калі раней да тэрміналу можна было пад’ехаць па эстакадзе, то цяпер пад’язныя шляхі забарыкадаваныя будаўнічай агароджай. Акрэсьленыя межы практычна ўвесь час кантралююць экіпажы Дзяржаўтаінспэкцыі.
Увесь прыём пасажыраў ажыцьцяўляецца праз адзін уваход, які фармальна лічыцца першым паверхам. Тут пасьля праверкі выпускаюць тых, хто прызямліўся. Усім астатнім неабходна пешкі па вузкай лесьцівы падняцца на трэці ўзровень — ліфты папросту адсутнічаюць. Пікантнасьць у тым, што праходы настолькі вузкія, што калі сустракаюцца нават два чалавекі з чамаданамі, то камусьці даводзіцца адступаць — разыйсьціся амаль немагчыма. Пазьбегнуць каляпсу ўдаецца толькі таму, што менскае лётнішча ніколі не адрозьнівалася значным пасажырапатокам і многія беларусы даўно аддаюць перавагу аэрапортам Масквы, Вільні ці Кіева.
Унутраны сэрвіс — спартанскі. Адзін абменьнік, і тое зачынены. Мяркуючы па цярплівай чарзе, людзі ня вераць, што выходны ў краіне адаб’ецца на графіку. Умоўны шапік з кветкамі, яшчэ адзін — з прымітыўнымі саламянымі сувэнірамі. Памяшканьні патанаюць у змроку, чакальная заля пустая — на тле вулічнай тэмпэратуры пасажыры вымушаныя не сядзець, а рухацца. Зрэшты, паводле наяўнай інфармацыі, галоўныя выпрабаваньні яшчэ наперадзе: ёсьць зьвесткі, што ў сувязі з рамонтам цяпло ў пасажырскія зоны падавацца ня будзе, таму зімовыя пералёты пераўтворацца ў экстрэмальныя падарожжы.
Тым часам няма ніякай пэўнасьці, што ацаніць мінімальны камфорт не давядзецца і гасьцям беларускай сталіцы, на шматлікасьць якіх падчас хакейнага чэмпіянату сьвету разьлічваюць беларускія ўлады. У часе інспэкцыі Нацыянальнага аэрапорту 2 лістапада прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч загадаў істотна паскорыць працы. Аднак падначаленыя змаглі толькі паабяцаць, што першы этап рэканструкцыі комплексу пастараюцца завершыць да вясны наступнага году, а цалкам лётнішча будзе гатовае да канца 2014 году. Іншымі словамі, у лепшым выпадку яго здадуць праз паўгода пасьля таго, як спартовае першынства скончыцца.
Між тым, паводле арганізатараў менскага чэмпіянату сьвету па хакеі, чакаецца прыбыцьцё «дзясяткаў тысяч» замежных заўзатяраў. І калі праз такі аэрапорт, як ён выглядае цяпер, пройдуць нават пару тысячаў, антырэкляма Беларусі будзе забясьпечаная на доўгія гады наперад. У дадатак да той, якая і без таго адпужвае іншаземцаў ад паездак у краіну «апошняй эўрапейскай дыктатуры». А гіганцкі сымбаль чэмпіянату сьвету — зубар «Волат», усталяваны на пад’езьдзе да лётнішча — на тле напаўразбуранага фасаду асноўнага корпусу збольшага выглядае як пагроза, чым гасьцінны гаспадар.
Зрэшты, не радуе вока і астатні візуальны шэраг, які суправаджае рэдкі аўтамабільны паток па дарозе да Менску. На стацыянарных расьцяжках у найбольшай колькасьці рэклямуюцца казыно — мабыць, разьлік найперш на расейцаў, якія пазбавіліся такога задавальненьня пасьля пераносу гульнявых установаў у «рэзэрвацыі».
На выцьвілых плякатах — прадукцыя айчынных вытворцаў: трактары, матацыклы, сельгастэхніка, трыкатаж, мясныя і малочныя вырабы. На тле разладу з «Уралкаліем» нядвухсэнсоўна выглядае рэкляма «Беларуськалія» — хто яшчэ хоча «пасупрацоўнічаць» зь Беларусьсю?
Ня глядзячы на тое, што ў патрыятычныя дзяржаўныя колеры размаляваныя нават эстакады, гонару за краіну нешта не дадаецца.