У Гомелі раніцай 7 лістапада супрацоўнікі міліцыі затрымалі апазыцыянэра Юрыя Рубцова.
Пра гэта ў сваім акаўнце ў «Фэйсбук» паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.
Прыкладна каля 9:30 Рубцоў выйшаў на галоўную плошчу ў майцы «За Беларусь без кантрактаў». Яго адвялі ў міліцэйскі аўтобус, дзе перапісалі асабістыя дадзеныя.
3 лістапада 52-гадовага жыхара Гомеля арыштавалі пасьля шэсьця ў Курапаты. Падчас акцыі на Дзяды Юры Рубцоў прайшоў у майцы, на адным баку якой было напісана «Лукашэнка, сыходзь!», а на другім — «Чатыры разы прэзыдэнт — не! Гэта не прэзыдэнт, а цар-самазванец». На пачатку шэсьця міліцыя патрабавала, каб Рубцоў зьняў майку. Аднак ён не паслухаўся.
Учора міліцыя затрымала 9 чалавек, якія прыйшлі сустракаць Рубцова з турмы.