Усё менш зразумела, якую карысьць прыносіць Беларусі ўтрыманьне Ўладзіслава Баўмгертнэра — кажа палітычны аналітык Андрэй Казакевіч.
Андрэй Казакевіч: «Сама сытуацыя з арыштам Баўмгертнэра была хутчэй эмацыйнай рэакцыяй беларускіх уладаў на дзеяньні „Ўралкалія“. Калі прымалася такое рашэньне, было жаданьне нейкім чынам зрабіць ціск на „Уралкалій“ у вырашэньні розных пытаньняў, якія тычацца ў тым ліку і Беларускай калійнай кампаніі.
Відавочна, што зараз сытуацыя заходзіць у тупік, бо тыя страты, якія Беларусь можа панесьці ў выніку гэтай сытуацыі, відавочныя. Гэта і пытаньне іміджу, бо ўсё больш ідзе чутак пра тое, што расейскія ўлады пачынаюць увязваць розныя пытаньні ў дачыненьнях зь Беларусьсю са справай Баўмгертнэра, напрыклад, пастаўкі нафты. Пры гэтым усё менш і менш зразумела, як беларускія ўлады, выкарыстоўваючы гэтую сытуацыю, могуць атрымаць нейкую карысьць для сябе — ці дамагчыся таго, каб „Уралкалій“ пайшоў на саступкі, ці кампэнсаваць страты, якія беларускі бок панёс у выніку гэтага канфлікту.
Але агулам беларускі бок ня будзе сьпяшацца аддаваць Баўмгертнэра Расеі. Гэта ў тым ліку і пытаньне іміджу — трэба паказаць, што яго затрыманьне было прадуманым рашэньнем і мела пад сабой нейкія падставы.
Але час гуляе супраць Беларусі. Усё больш набіраецца пабочных праблемаў, зьвязаных з гэтым затрыманьнем. І так ці інакш давядзецца Баўмгертнэра аддаць».
Сёньня стала вядома, што Генэральная пракуратура Беларусі атрымала з Расеі запыт аб экстрадыцыі генэральнага дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра.
Пра гэта Інтэрфаксу паведаміў афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі Пётар Кісялёў.
«Генпракуратура Беларусі прыступіла да разгляду гэтага запыту», — сказаў Кісялёў.
Генпракуратура Расеі накіравала беларускім уладам афіцыйны запыт на выдачу Баўмгертнэра 22 кастрычніка. Баўмгертнэру ў Расеі завочна выставілі абвінавачаньне паводле артыкула Крымінальнага кодэксу РФ «Злоўжываньне паўнамоцтвамі, якое пацягнула за сабой цяжкія наступствы». У Расеі яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Так ці інакш давядзецца Баўмгертнэра аддаць