Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Туркмэністана сёньня адбудзецца ў пампэзным Прэзыдэнцкім палацы Туркмэністана.
Аляксандар Лукашэнка зможа параўнаць новапабудаваны Палац незалежнасьці ў Менску з тым, які быў узьведзены ў 1994–1997 гадах французскай кампаніяй Bouygues на замову «туркмэнбашы», памерлага Сапармурата Ніязава.
Прэзыдэнт Туркмэністана Гурбангулы Бэрдымухамэдаў у аўторак у Ашгабадзе правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, які прыбыў у туркмэнскую сталіцу з афіцыйным візытам, паведамляе МЗС Туркмэніі.
У паведамленьні адзначаецца , што маючая адбыцца сустрэча, падчас якой будзе падпісаны пакет двухбаковых дакумэнтаў, заклікана вывесьці шматгадовае міждзяржаўнае супрацоўніцтва на новы ўзровень разьвіцьця.
Як адзначаюць экспэрты, галоўнымі тэмамі на маючых адбыцца туркмена-беларускіх перамовах на вышэйшым узроўні будуць пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва.
Бэрдымухамэдаў і Лукашэнка абмяркуюць ход будаўніцтва на ўсходзе Туркмэністана Гарлыцкага горна-абагачальнага камбіната па вытворчасьці 1 мільёна 400 тысяч тон калійных угнаеньняў у год. Гэты праект, коштам каля аднаго мільярда даляраў, ажыцьцяўляюць спэцыялісты беларускага ААТ «Белгорхімпрам».
Урад Туркмэністана , які абвясьціў курс на індустрыялізацыю туркмэнскай эканомікі і надае гэтаму праекту першараднае значэньне.
Акрамя гэтага, кіраўнікі Туркмэністана і Беларусі абмяркуюць пастаўкі прадукцыі беларускага машынабудаваньня , а таксама двухбаковае супрацоўніцтва ў сфэры адукацыі.
Туркмэністан зьяўляецца адным з найбуйнейшых пакупнікоў беларускай сельскагаспадарчай і грузавой аўтамабільнай тэхнікі. А ВНУ Рэспублікі Беларусь, разам з навучальнымі ўстановамі Расеі, Украіны і Турцыі , зьяўляюцца самымі папулярнымі сярод туркмэнскіх абітурыентаў, — паведамляе РІА «Новости».
.
У 2012 годзе аб’ём двухбаковага гандлю Беларусі і Туркмэністану перавысіў 300 мільёнаў даляраў.
Беларусь экспартуе ў Туркмэністан трактары, грузавыя аўтамабілі, дарожную, будаўнічую і сельскагаспадарчую тэхніку, аўтапагрузчыкі, шыны, лекі, хімічныя валокны, прадукцыю дрэваапрацоўчай прамысловасьці. Аснову імпарту з Туркмэністану складаюць бавоўна, трыкатаж, палатно, воўна.
_________________________________________________
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі кажа, што ўсе міжнародныя візыты Лукашэнкі вызначаюцца двума чыньнікамі. Першы зь іх — піяраўскі:
«На захад дарога фактычна закрытая, таму яму застаецца па аўтарытарным абсягу постсавецкай прасторы сюды-туды шнураваць, ну, і выбірацца ў краіны трэцяга сьвету па далёкай дузе замежнай палітыкі, дзе яго прымаюць такім, які ён ёсьць. Гэта не найлепшы дэвіз для замежнай палітыкі. Другі момант палягае ў тым, што ў Лукашэнкі ёсьць пэўныя спадзевы падчас візыту „штурхануць“ беларускую прадукцыю, якая перапаўняе склады. Як з тым жа Эквадорам, пэўныя шанцы прадаць туды пэўныя партыі трактароў ці МАЗаў ёсьць. Краіны гэтыя ня вельмі прасунутыя, і нейкі беларускі тавар можа знайсьці там рынак збыту. Хоць вельмі адыёзна выглядае, калі сам прэзыдэнт едзе там выступаць у ролі штурхача партыяў беларускіх тавараў».
Цяперашні Туркмэністан, які пры папярэдніку Бэрдымухамэдава Сапармурату Ніязаву быў адыёзнай тыраніяй, недалёка адышоў ад часоў Туркмэнбашы, перакананы Класкоўскі:
«Хіба Бэрдымухамэдаў згладзіў нейкія вуглы, зрабіў захады, каб не выглядаць так ужо адыёзна ва ўспрыманьні за мяжой. Але як быў рэжым у Туркмэністане жорстка аўтарытарны, такі і застаўся. Можа, трохі болей дазволілі інтэрнэтам карыстацца, меней у турмы кідаюць іншадумцаў. Па сутнасьці ж гэтая жорсткая сыстэма захавалася».