Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, у галерэі «Лябірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Музэй гісторыі беларускай літаратуры і бібліятэка праводзяць вечарыну «І скажа той, хто народзіцца...», прысьвечаную 80-м угодкам з дня нараджэньня пісьменьніка Вячаслава Адамчыка. Пачатак а 16-ай.
Менск, у кавярні «Камяніца» гурт «Стары Ольса» прэзэнтуе альбом Santa Maria. Пачатак а 16-ай.
Брусэль. Апошні этап падрыхтоўкі пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны і Эўрапейскага Зьвязу.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1893 – нарадзіўся Кастусь Езавітаў, беларускі палітык, гісторык і публіцыст, сябра Рады БНР, міністар вайсковых справаў БНР (расстраляны НКВД у 1946 годзе).
1907 – нарадзіўся Міхал Вітушка, арганізатар пасьляваеннай антысавецкай партызанкі.
1916 – памерла паэтка Алаіза Пашкевіч (Цётка).
1922 – адбыліся выбары ў Сойм міжваеннай Польшчы, у які ад Блёку нацыянальных меншасьцяў трапілі 14 беларусаў.
1954 – памёр паэт Міхась Клімковіч, аўтар гімну БССР.
1956 – адкрыцьцё ў Менску Дзяржаўнага мастацкага музэю Беларусі.
1996 – памёр беларускі кінарэжысэр Віктар Тураў.
1997 – памёр Сьвятаслаў Коўш, беларускі рэлігійна-грамадзкі дзяяч, сьвятар.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Цераз моры, акіяны
Палячу ў далёкі край,
Бо люблю я ураганы,
Бо я ў буры чую рай,
Бо на дзікіх грывах хвалі
Маім думам лягчэй плыць,
Бо у дзікай, страшнай буры
Я аб песьні магу сьніць,
Бо я толькі на прасторах
Ў звонкай ліры маю слух,
Бо у дзікай, страшнай буры
Крэпне мой свабодны дух.
Алаіза Пашкевіч