4 лістапада суд Магілёўскага раёну прызнаў, што ў матэрыялах адміністрацыйнай справы супраць сям’і прыватных сьвінаводаў Ліпецкіх зь вёскі Палыкавічы — шматлікія парушэньні.
Судзьдзя Станіслаў Леўчанка вярнуў справу ў Магілёўскі райвыканкам.
На гаспадыню прыватнай гаспадаркі Сьвятлану Ліпецкую 14 жніўня склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня. Пратакол зазначае, што ў ейнай гаспадарцы ўтрымліваецца шэсьць дзясяткаў сьвіней, а сама гаспадарка месьціцца менш як за пяць кілямэтраў ад сьвінакомплексу «Палыкавічы». З пратакольнай фармулёўкі вынікае, што гэта парушае санітарна-вэтэрынарныя правілы, зацьверджаныя 6 траўня 2013 году пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня.
30 жніўня адміністрацыйная камісія пры Магілёўскім райвыканкаме аштрафавала Сьвятлану Ліпецкую на паўтара мільёна рублёў. Ейная гаспадарка, паводле камісіі, стварае небясьпеку для сьвінакомплексу «Палыкавічы». З пастановай камісіі Ліпецкія не пагадзіліся і абскардзілі яе ў судовым парадку.
Парушэньні ўгледзеў у справе праваабаронца Барыс Бухель. Ён дапамагаў сьвінаводам падрыхтавацца да суду. Праваабаронца адзначае, што вяскоўцы, калі б не абскардзілі пастановы, то несумненна мусілі б выплаціць штраф.
«Гэта абуральна. Чыноўнікі разьлічваюць, што людзі на вёсках непісьменныя. Ім нібыта што скажаш, тое яны і выканаюць. На прадпісаньні аб зьнішчэньні сьвіней не было пячатак. У некаторых дакумэнтах былі дапіскі іншай асадкай. Упісаныя былі і сьведкі, якія нібыта прысутнічалі, калі складаўся пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня. Гэта проста жах. Нібыта ў барацьбе з афрыканскай чумой усе сродкі прыдатныя».
На судзе Сьвятлана Ліпецкая даводзіла, што ў вёсцы шмат хто трымае сьвіней, аднак вэтэрынары чамусьці ўзьеліся толькі на яе гаспадарку.
Каб прыцягнуць сям’ю Ліпецкіх да адказнасьці за тое, што яны не пазбыліся сьвіней, вэтэрынары мусяць выканаць зноў працэдуру папярэджаньня. Дакумэнты ж накіраваць у адміністрацыйную камісію, якая павінна іх разгледзець.