«Нашая галоўная бяда ў тым, што ледзьве ня кожны з нас пачынае размову словамі «Наша галоўная бяда ў тым, што...»
Так напісаў некалі амэрыканскі пісьменьнік Сынклер Льюіс. Той самы, які стварыў раман «У нас гэта немагчыма», першую амэрыканскую антыўтопію, і які «любіў Амэрыку, але яна яму не падабалася».
Праўда, чалавек, які патэлефанаваў Сынклеру Льюісу 5 лістапада 1930 году, сваю размову зь пісьменьнікам пачаў інакш. Прынамсі, пра бяду ён не казаў. Ён казаў пра радасьць — зь нейкім невыносным акцэнтам:
«Доббэры дэн, містэр-р Луіс», — праракатаў чалавек. — «Прымітэ мае сарадэчны віншаваніен з прысуджэніен вам Ноббэлефска прэміе!»
«Соры, на якой мове вы гаворыце? — запытаўся пісьменьнік. — Як на мяне, было б добра перайсьці на ангельскую, яна мне дарагая як памяць».
«Выбачайт, містэр Луіс», — зьбянтэжылася слухаўка. — «Я свэнска журналістыка са Стакхолма, мая толькі хатэл сказаць, што віншуй вас з Ноббэлефска прэміе! І задат пара пытаніен з гэта нагода».
«Я вас не разумею. Відаць, нешта з апаратам», — сказаў сын зямлі амэрыканскай Льюіс і паклаў слухаўку.
Але тэлефон зазваніў зноў.
«Містэр Луіс, мая віншуе вас з Ноббэлефска прэміе», — цярпліва працягвала змагацца з ангельскай мовай слухаўка.
«Вось толькі ня трэба дурыць мне галавы! — здагадаўся пісьменьнік. — Джордж, канчай свае тупыя жарты, я цябе пазнаў!»
«О, містэр Луіс! — замармытала слухаўка. — Рэч у таму, што ві сапраўдна атрымайт Ноббэлефска... Малю вам, толкі адын пытань!»
«Ну, досыць зь мяне! — закрычаў Сынклер Льюіс. — Гэта ты, Джэк? У цябе заўжды былі праблемы з акторскім талентам. Знайшоў бы каго з насмаркам, мо і выйшла б мяне падмануць, а так... Дурылка ты картонная!»
«Містэр Луіс!» — пакрыўджана працягваў бубнець голас. — «Віслухайт мяне, плеазэ! Праблема ў таму...»
«Ваша галоўная праблема ў тым, што вы няздарны асёл! Ну до-о-бра, — прамяўкаў Сынклер Льюіс. — Слюхайт вам унімацельна. Будзем гаварыт на інасраннам языку! Які пагод у Стакхолм? Які градус? Какі сявоньня стул у свэнскі кароль? І як там пажывае Кемска воласт?»
У слухаўцы абурана замаўчалі. Толькі празь пяць хвілін Сынклер Льюіс канчаткова зразумеў, што ён сапраўды атрымаў Нобэлеўскую прэмію па літаратуры за 1930 год і што чалавек, які першым прынёс яму гэтую вестку, быў насамрэч швэдзкі журналіст. Неўзабаве «містэр Луіс» паедзе ў Стакгольм, дзе прачытае сваю знакамітую прамову пра страх амэрыканцаў перад літаратурай, у якой абзаве амэрыканскіх клясыкаў ледзьве не халтуршчыкамі, «сэнтымэнтальнымі пераймальнікамі эўрапейскіх традыцый», далёкімі ад таго, каб рабіць нешта сваё. Швэдзкі журналіст, які так ганарыўся сваёй бездакорнай ангельскай, усё ж возьме ў Льюіса інтэрвію — абодва зробяць выгляд, што гавораць упершыню ў жыцьці.