7 лістапада — прэзэнтацыя «экстрэмісцкай» мапы

7 лістапада — прэзэнтацыя «экстрэмісцкай» мапы

7 лістапада а 18-ай гадзіне ў Арт Сядзібе (зав. Інструмэнтальны, 6, ст. м Парк Чалюскінцаў) адбудзецца прэзэнтацыя праекту Радыё Свабода «Беларускі нацыянальны нэкропаль».

Гэта друкаваная і электронная мапа Ўсходніх могілак з пазначэньнем месцаў, дзе пахаваныя выбітныя беларускія культурніцкія і грамадзкія дзеячы.

Удзел у прэзэнтацыі возьмуць стваральнікі мапы, гісторыкі і нэкрапалісты. Уваход вольны. На прэзэнтацыі ўсе ахвотныя змогуць атрымаць мапу задарма.

Некалькі дзён таму менская друкарня «Карандаш» адмовілася друкаваць гэтую мапу, палічыўшы яе агітацыйнай. Пасьля здарэньня іншыя друкарні прапанавалі сваю дапамогу, і мапу ўдалося вырабіць.