Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
Канфэрэнцыя Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства на тэму «Будучыня Форуму грамадзянскай супольнасьці ў фокусе трэцяга саміту Усходняга партнэрства». Пачатак у 10.00.
У сядзібе ТБМ на вул. Румянцава, 13, у межах кампаніі «Будзьма» адбудуцца заняткі ў рамках гістарычнай школы «Гісторыя ў падзеях і малюнках» пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Алега Трусава. Пачатак а 18.00.
4 лістапада — Дзень нацыянальнага адзінства ў Расеі, які быў уведзены ў 2008 годзе як афіцыйны заменьнік Дню кастрычніцкай рэвалюцыі.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
У 1493 годзе экспэдыцыя Хрыстафора Калюмба адкрыла востраў Гвадэлюпа.
У 1890 у Лёндане адкрылася першая ў сьвеце падземная электрычная дарога — мэтро.
У 1937 годзе савецкія карныя органы другі раз арыштавалі клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Праз тры месяцы ва ўзросьце 44 гадоў Гарэцкага расстраляюць.
У 1945 годзе была створана ЮНЭСКА — арганізацыя ААН у справе адукацыі, навукі і культуры.
У 1980 годзе на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША перамог Рональд Рэйган.
У 2008 амэрыканцы выбралі першага чарнаскурага прэзыдэнта ЗША, Барака Абаму.
У гэты дзень нарадзіліся:
1940 — Яўген Гучок, беларускі паэт.
У гэты дзень памерлі:
1937 — Хрыстафор Даркевіч, беларускі мастак.
1995 — Жыль Дэлёз, францускі філёзаф.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Тое, што "змушае думаць" — больш значнае, чым сама думка».
Жыль Дэлёз