Міністэрства аховы здароўя і Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2014 — 2017 гады, паводле якой Беларусі будзе выдзелена 8,3 млн эўра.
Гэта праграма зацьверджана рашэньнем Эўрапейскай камісіі. Яна павінна спрыяць умацаваньню якасьці фармацэўтычнай прадукцыі, эфэктыўнаму папярэджаньню неінфэкцыйных захворваньняў, паведамілі Інтэрфаксу ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.
Праграма павінна падтрымаць таксама мадэрнізацыю беларускай сыстэмы аховы здароўя.
У ведамстве адзначылі, што ў 2013 годзе актывізавалася супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і ЭЗ у сфэры аховы здароўя.
Праграма павінна падтрымаць таксама мадэрнізацыю беларускай сыстэмы аховы здароўя.
У ведамстве адзначылі, што ў 2013 годзе актывізавалася супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і ЭЗ у сфэры аховы здароўя.