Памяць Гэоргія Бортніка ўрачыста ўшаноўваецца 1 лістапада ў шматлікіх беларускіх праваслаўных парафіях (акрамя РПЦ), а таксама многімі патрыётамі Беларусі.
Пра гэта напісаў пратаярэй Сяргей Горбік, сьвятар Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату.
а. Горбік распавёў, што праваслаўны сьвятар Гэоргі Бортнік вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, ад юнацкіх гадоў меў нязломныя нацыяналістычныя перакананьні, разумеючы, што галоўны вораг беларускага народу — расейскі імпэрыялізм.
Падчас вайны Гэоргі Бортнік удзельнічаў у Саюзе беларускай моладзі (СБМ) і Беларускай Краёвай Абароне (БКА). Пасьля зьехаў у Нямеччыну, але ў 1945 разам з паплечнікамі па Беларускай Незалежніцкай партыі вяртаецца ў Беларусь, каб далучыцца да антысавецкай партызанкі.
Як адзначае а. Горбік, беларускія і ўкраінскія праваслаўныя сьвятары шчыльна кантактавалі са ўзброеным супрацівам групы Міхала Вітушкі. Сьвятары БАПЦ перадаюць антысавецкім партызанам прадукты, хаваюць і лекуюць параненых, арганізуюць супраціў сялянаў калектывізацыі, распаўсюджваюць падпольную літаратуру. У траўні 1950 г. а. Бортніка ды некаторых іншых сяброў ягонай падпольнай сеткі арыштавалі і асудзілі да расстрэлу.
а.Горбік у інтэрвію Свабодзе патлумачыў, чаму сьвятара кананізавалі:
«Ужо пасьля прысуду маскоўскія каты зьдзесьнілі яшчэ адну спробу схіліць Гэоргія Бортніка да здрады. Яму прапанавалі зьмяніць прысуд на паняволеньне ў лягеры пад умовай пакаяньня і адмовы ад сьвятарства. Але айцец Георгі ня здрадзіў Хрысту і Беларусі. Ён быў расстраляны 1 лістапада 1951 году. За адмову ад сьвятарства ўзамен на жыцьцё ён і быў кананізаваны Канстанцінопальскім патрыярхатам».
Руская праваслаўная царква (РПЦ) адмовілася прызнаць а.Гэоргія Бортніка сьвятамучанікам.