Вырастуць цэны на харчы, мыла і ня толькі

Ілюстрацыйнае фота

З 1 лістапада ўрад Беларусі адпусьціў цэны на асноўныя прадукты харчаваньня.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ухваліў пастанову ад 25 кастрычніка 2013 году, паводле якой з 1 лістапада са сьпісу сацыяльна значных выключаны наступныя прадукты харчаваньня: сыры, рыба, кава, гарбата, соль і некаторыя гатункі мясной прадукцыі.

Акрамя таго, унесены зьмены ў аналягічны сьпіс , кантраляваны Менскімі гарвыканкамам і аблвыканкамам. Тут зь пераліку тавараў, прызнаных сацыяльна значнымі, выключылі: панчохі і шкарпэткі, апэльсіны, лімоны, бананы, мыйныя сродкі і мыла.

Таксама з 1 лістапада вырасьлі тарыфы на газ і электраэнэргію для насельніцтва.