Брытанскі электрык дзеля каханьня пераехаў у Рагачоў і заснаваў дзіцячую футбольную каманду ў гонар роднага клюбу.
Пакінуўшы свой Брысталь, Джон Натт пасяліўся ў беларускім райцэнтры. Сучасны Рагачоў збольшага прыкметны згушчонкай і заводам «Дыяпраектар», адкуль пачаў сваю ашаламляльную кар’еру кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Андрэй Кабякоў.
А яшчэ якія паўтысячагодзьдзя таму італьянка Бона Сфорца атрымала гэты горад ў падарунак ад Жыгімонта Першага. І ўжо пры самым канцы дзевятнаццатага стагодзьдзя нарадзіўся тут адзін з заснавальнікаў купалаўскага тэатра Канстанцін Саньнікаў, каторы Андрэю Саньнікаву цэлы дзед. Яшчэ якіх сем дзясяткаў гадоў — Уладзімер Караткевіч стаў пісаць тут «Ладзьдзю роспачы».
Джон і Лена Натт жывуць у шматпавярховіку на беразе Дняпра. На восьмым паверсе ў стандартнай трохпакаёўцы. Яна — вельмі прыемная хударлявая бляндынка. Ён — мажны і разьняволены. Хрыплы голас заўзятага курца, рукі ў фанацкіх татуіроўках, у левым вуху — завушніца.
Лена — артыстка, кіруе музычным ансамблем. У фэйсбуку Джона поўна яе фотаздымкаў на сцэне. Яшчэ пры перапісцы ён з гонарам паведаміў мне, што Лена напісала музыку да гімну Рагачова.
«Я ніколі ня думала, што ў маім узросьце выйду замуж. Разьвялася ў 98-м, адзінаццаць гадоў была адна. Дачка маленькая, і не хацелася асабістае жыцьцё ўладкоўваць. А яна падрасла, зьехала ў Менск і ўрэшце кажа: „Мама, ну што ты ўвесь час адна?“ Я кажу: „Няма каго выбраць, вакол адны алькаголікі“».
Гэтак Лена распавядае, як у 2009 годзе напісала абвестку на сайт знаёмстваў. Пра ўзрост яе нічога не скажу, дый наўрадці хто здагадаецца. А вось Джону цяпер 63.
«Мы абое шукалі тое, што знайшлі, — распавядае Джон сваю love story. — Я пабачыў фотаздымак Лены — і падумаў: якая прывабная жанчына! Мы вельмі хутка зразумелі, што абое любім музыку. Я ж у Англіі ад 1977 да 1992 году рабіў перасоўныя дыскатэкі. І любоў да музыкі растапіла лёд паміж намі».
Гэтыя двое ўвесь час размаўляюць паміж сабой. Джон — па-ангельску. Лена — зрэдку ўстаўляе ў сваю расейскую ангельскія словы. Мовы яна ніколі не вучыла.
Самае неверагоднае — разумеюць адно аднаго даслоўна. І ўжо сапраўднай фантастыкай уяўляецца тое, як яны разумеліся на пачатку знаёмства.
Праўда, Джон ужо вывучыў даволі шмат расейскіх словаў. Але ўпэўнены: тое, што ён кажа НЕ па-ангельску, — гэта беларуская мова.
«Мы сталі перапісвацца і вельмі хутка зблізіліся, — распавядае далей Лена. — Ён чалавек з гумарам, і я таксама. Мы калі ў скайпе перапісваліся, дык вельмі шмат жартавалі і ўвесь час сьмяяліся. Пасьля, калі я паехала ў „Зубронак“ зь дзецьмі, ён мне кожны дзень званіў — мы зь ім па гадзіне-дзьве размаўлялі. Думаю, ён шмат грошай патраціў на тэлефон».
Першы раз пабачыліся на «нэўтральнай тэрыторыі». Лена сустрэла Джона ў менскім аэрапорце, і яны паехалі ў Брэст. Правялі там разам два тыдні. Пасьля Джон прыехаў у Рагачоў. Пасьля запрасіў Лену з дачкой Кацяй да сябе ў Англію. Пасьля нейкі час езьдзілі туды-сюды. Урэшце ажаніліся ў 2012 годзе. Вясельле было ў Рагачове.
Тут у Рагачове і засталіся.
«Гэта я вельмі моцна папрасіла, — тлумачыць Лена, калі спыталіся, чаму не пераехалі ў Брытанію. — Можа, гэта любоў да роднай Беларусі... Але мы летам жывем там, а астатні час тут».
Лена, дарэчы, не беларуска. Нарадзілася ў Сьвярдлоўскай вобласьці ў Расеі. Там жа і вучылася. У 27 прыехала сюды са сваім першым мужам. Усе яе сваякі ў Расеі — і родная сястра, і стрыечныя. Бацькоў ужо няма на сьвеце.
«Я ня маю права забіраць яе адсюль, — падхоплівае Джон. — Лена любіць сваю працу. А я на пэнсіі. Лена любіць сьпяваць і музыку. Большасьць яе сяброў зьвязаныя з музыкай і навучаньнем дзяцей. І тут яе дачка. То я ўсё кінуў і прыехаў сюды. Але цяпер мая сям’я і мае сябры тут».
Пераехаць у ледзьве 30-тысячны горад у Гомельскай вобласьці з 430-тысячнага Брысталю, які вядзе сваю гісторыю ад Рымскай імпэрыі, — шмат для каго такі выбар не зусім відавочны. Рагачоў хоць і мае слаўную гісторыю ад 12 стагодзьдзя, але ў ім і некаторыя сучасныя будынкі выглядаюць так, што проста дзеля захаваньня душэўнай раўнавагі хочацца, каб ім было гадоў 300.
«Вялікі горад — вялікія праблемы, — кажа Джон. — Глядзі, што ў нас. Нас мусульмане вучаць, як нам называць сьвяты. Заўжды казалі «Happy Christmas!» Дык яны ж цяпер лічаць гэта за абразу! Патрабуюць, каб казалі «Happy Holidays!»
«Я шчыра шкадую пра той дзень, калі Брытанія ўступіла ў Эўразьвяз, — працягвае ён. — Няма межаў — гэта, канечне, вельмі добра. Але Брытанія перапоўненая людзьмі».
Джон на пэнсіі ўжо некалькі гадоў. Да таго, кажа, узімку займаўся электрыкай, меў свой маленькі бізнэс, а ў добры сэзон вазіў фуры.
У Брытаніі ў Джона тры дачкі. «Я ня надта часта іх бачу», — кажа ён.
Ягоны ангельскі дом стаіць у прыгарадзе Брысталя — Портысгэд. «Дом у яго двухпавярховы, але невялікі, — распавядае Лена. — Ён яго купіў гады за 3–4 да нашага знаёмства. І як ужо зразумеў, што нас нешта будзе зьвязваць, дык упарадкаваў там сад, завёў рыбак у басэйне. І калі я ўжо прыехала, было ўсё ОК».
Лена не хавае, што Джону тут жыць выгадней. Адны цыгарэты ў Брытаніі разоў у дзесяць даражэйшыя. Праўда, пасьля вясельля Джон стаў курыць нашмат меней. І нават схуднеў на 19 кіляграмаў.
Але ў Англію яны езьдзяць часта. Лятаюць празь Вільню, бо так нашмат таньней. У Менску ўжо пасьпелі пабываць у опэрным, у філярмоніі, на «Мінск-арэне» і плянуюць, якія матчы паглядзяць падчас хакейнага чэмпіянату.
Дзень народзінаў Лены езьдзяць адзначаць у Портысгэд, Джон свой сьвяткуе ў Рагачове.
«Я ведаў, што Менск — сталіца Беларусі, — сьмяецца ён, калі пытаемся, што ведаў пра Беларусь. — Ведаў яшчэ, што мяжа ў Берасьці. І больш нічога. І Беларусь стала для мяне самым прыемным сюрпрызам».
«Прыяжджайце ў Беларусь!» — быццам у рэкляме кажа Джон на нашую камэру.
Яму тут падабаецца ўсё. Кажа, што беларусы — ветлыя і зычлівыя, што нашая прырода — неверагодная, а брытанскаму ўраду ёсьць чаму павучыцца ў беларускага.
«Я іду на рынак, мне дзясятак чалавек кажуць „прывет“», — захоплена распавядае ён.
Нават абавязковы аналіз на СНІД, каб атрымаць беларускі від на жыхарства, Джона весяліць.
«Джон нет СПИД», — сьмяецца ён, апісваючы, як атрымліваў беларускі пашпарт. Пашпартоў у яго цяпер два: брытанскі і беларускі. У брытанскім — зь дзясятак беларускіх візаў, цяпер ануляваных.
Лена ўзяла прозьвішча Нат.
Школьны кубак горада Рагачова называецца «Брысталь Сіці Трофі». Арганізаваў яго Джон.
«І так ужо будзе назаўжды, — кажа ён. — Нават калі я памру... „Брысталь Сіці“ цяпер укаранёны ў Беларусь».
У кубку згулялі ўсе шэсьць рагачоўскіх школ.
«„Брысталь Сіці“ даў мне два вялікія кубкі. А яшчэ адна маленькая крама ў Портысгэдзе дала мне яшчэ маленькі кубак і мэдалі для ўсіх дзяцей, — усё гэта Джон распавядае з надзвычайным гонарам. — І калі ў нас быў фінал на рагачоўскім стадыёне, у нас было шэсьць прызоў. Кожная школа атрымала кубак. Кожны хлопец, які гуляў, атрымаў мэдаль, незалежна ад таго, выйграла ягоная каманда ці не!»
Усё пачалася зь Ленінай школы. Лена працуе ў Рагачоўскім раённым цэнтры творчасьці дзяцей і моладзі на базе школы нумар 6. Вядзе ўзорную вакальную студыю «Дзіцячы час». «У мяне 65 дзяцей, ад першаклясьнікаў да адзінаццаціклясьнікаў. Гэта мая любімая праца», — кажа яна.
«Я прыйшоў у школу да Лены і пабачыў, што дзеці граюць у футбол. Але ніякай формы, ніякай арганізацыі! — гэта Джон распавядае перад тым, як мы выходзім на трэніроўку на школьны стадыён. — Я тады сабраў хлопцаў, распавёў пра маю каманду „Брысталь Сіці“ і спытаў, ці яны хочуць гуляць у чырвона-белых колерах. Яны сказалі „так“. Тады я паехаў у „Брысталь Сіці“, і яны далі мне новую ўніформу для дзяцей, для школы № 6 гораду Рагачова».
Хлопчыкі пераапранаюцца ў клясе, дзе Лена вядзе музычныя заняткі.
І гэта самае яскравае ўражаньне дня: футбольнае восеньскае поле рагачоўскай школы і дзясятак хлопчыкаў у бела-чырвонай форме брытанскага клюбу — той самай, якую Джон прывёз з Брысталя.
Але для самога Джона ўсё пачалося 58 гадоў таму — столькі ён заўзее за свой родны клюб.
«Я ўпершыню пабачыў сваю каманду ў 1955 годзе. Мяне брат прывёў на стадыён. Пяць гадоў было — «маленький» — устаўляе Джон у свой расповед расейскае слова.
Калі вы хочаце ў Беларусі даведацца, што такое ангельскі заўзятар, — гэта да Джона. У яго ёсьць усе ўзоры формы «Брысталь Сіці». Ён дэталёва памятае, калі і як праходзілі матчы. Ён аб’ехаў 39 краінаў сьвету, каб пабачыць, як гуляюць у футбол.
«Калі ён першы раз прыехаў, то прывёз у падарунак фірмовую футболку, — распавядала Лена. — У Англіі мы кожны раз ходзім на матчы».
Джон сам пачынаў гуляць у футбол, але атрымаў траўму — кар’еру гульца давялося спыніць. Пайшоў у рэфэры. Мае пасьведчаньне рэфэры ад Ангельскай футбольнай асацыяцыі. Яно спатрэбілася, калі давялося запэўніваць рагачоўскае кіраўніцтва ад адукацыі, што ён можа трэніраваць дзяцей.
Джон вядзе трэніроўку па-ангельску. Капітан каманды Даніла перакладае там, дзе астатнія хлопцы не разумеюць, што рабіць.
«Дэні — мая надзея, — паказвае Джон на хлопца. — Сапраўдны капітан, але ў яго мяккае сэрца».
Даніла цяпер у восьмым клясе.
«Аднойчы Джон прыйшоў на ўрок ангельскай і сказаў, што зьбірае футбольную каманду. І каб прыходзілі тыя, хто хоча, — няважна, умееш ты гуляць ці ня ўмееш. І я паклікаў некалькі аднаклясьнікаў і сваіх сяброў, — пачынае ён распавядаць пра тое, як трапіў у каманду... — Ну што ўсё я гавару, давайце вы таксама! — ён троху тэатральна заклікае іншых далучыцца да адказу на нашае пытаньне.
«Джон вельмі добры настаўнік, — амаль усе разам пачынаюць гаварыць хлопцы. — Ён вясёлы, клясны. У яго клясныя трэніроўкі. Ён умее трэніраваць, умее знайсьці падыход да чалавека».
«Вы, можа, ня ведаеце, але цяпер у яго з нагой праблемы, але ён актыўна з намі займаецца», — працягвае Даніла.
«У мяне ёсьць дамова з „Брысталь Сіці“. Я сачу за хлопцамі, але будучыня ў іхных руках. Мая задача — каб дзіцячы футбол у Рагачове быў. Гэта мая мэта», — кажа Джон, калі пытаемся, навошта яму гэта.
Большасьць хлопцаў хочуць стаць прафэсійнымі футбалістамі і гуляць за Брысталь Сіці. Заўзеюць за БАТЭ.
Верай у сваю каманду Джон шчыра падзяліўся зь беларускім футболам.
«Вы ня можаце параўнаць беларускі футбол з ангельскім ці нямецкім, бо тут цяпер няма інфраструктуры. Дайце час, і я веру, што ўсё зьменіцца, — упэўнены ён. — Глядзіце, што адбываецца з такімі камандамі, як „Шахцёр“, як яны набіраюць вагу... БАТЭ, „Дынама-Менск“. Я нават веру, што такія клюбы, як „Гомель“ ці „Белшына“ ўздымуцца!»
Джон і Лена ўвесь час гавораць адно пра аднаго. «Ён у мяне такі гаспадарлівы, усё ўмее сам рабіць, і ня п’е, ну толькі што курыць», — гэта Лена пра Джона. «Яна такая таленавітая, вы яшчэ пачуеце, які ў яе голас, як яна сьпявае!» — гэта Джон пра Лену.
Сьпяваюць і выступаюць яны цяпер разам з Джонам. «Дорогой длинною» вывучылі па-ангельску і па-расейску.
«Вельмі прыгожы нумар атрымаўся, — распавядае Лена. — Мы зь дзяўчатамі ў цыганскіх строях, такія прыгожыя дамы. Ён паміж намі як цыганскі барон. І па-ангельску сьпяваем. З кінафільму „Тытанік“ песьню і з рэпэртуару Элвіса Прэсьлі зараз вывучылі».
Калі просім Джона распавесьці пра татуіроўкі, ён закаcвае рукавы і тлумачыць адну за адной.
«Я ведаю, што ў Беларусі, калі ў чалавека шмат татуіровак, гэта значыць, ён сядзеў у турме, — сьмяецца Джон. — Але ў нас гэта ня так!»
Усе татуіроўкі Джона — пра ягоны клюб «Брысталь Сіці».
Завушніца ў ягоным вуху таксама ня надта звычайная зьява для Рагачова.
«Я вам зараз нешта яшчэ пакажу, — раптам кажа Джон і задзірае футболку на сьпіне. Уздоўж хрыбта ў яго вялікі і досыць сьвежы шнар.
«Гэта рак», — кажа Джон.
«У мяне было 3 браты і 2 сястры. 2 браты і адна сястра памерлі, — распавядае ён. — За сваё жыцьцё я страціў 17 сваіх сямейнікаў ад раку. І я, і другі мой брат — абодва перанесьлі апэрацыю з-за раку. Мае бацькі памерлі ад раку. Мая сям’я ў Англіі скарацілася, але яна павялічылася тут, у Беларусі».
Лена кажа, што Джон свайго здароўя ад яе не хаваў.
«Я за яго вельмі перажывала. Бо калі мы зь ім пазнаёміліся, ён лёг на абсьледаваньне канчатковае. Але дактары сказалі: усё ў парадку. Мы маглі б, вядома, і ў Турцыю езьдзіць, і ў Тайлянд, але я яго берагу. Не хачу, каб ён быў на сонцы. Для яго гэта вельмі кепска», — кажа Лена.
Джон і Лена сьпяваюць разам на ўсіх гарадзкіх сьвятах. Зусім нядаўна іхны фотаздымак на сцэне чарговы раз зьмясьціла рагачоўская газэта.
На разьвітаньне Джон патрабуе, каб мы даслалі яму СМСку, як дабяромся да Менску. «Лена заўжды так робіць, калі ад’яжджае ад мяне», — кажа ён.
«Take care», — гэтае стандартнае ангельскае разьвітаньне ў Джона гучыць усё ж адмыслова.
Цяпер яны ў Портысгэдзе. У Лены нядаўна быў дзень народзінаў, і ў Фэйсбуку Джон зрабіў справаздачу зь яго фотаздымкамі. На іх Лена трымае ў руках прыгажэзны торт з ружаў і надпісам «Happy Birthday Elena!».
Джон дзякуе за мае віншаваньні і піша: «Мая каманда нарэшце выйграла!»
«Чалавек які так заўзее за клюб трэцяга дывізіёну, ня можа быць кепскім», — кажа адзін мой знаёмы, якому я апавяла пра Джона.
Take care, Джон і Лена... Take care...

«Паглядзела на ягоны фатаздымак і зразумела — гэта лёс»

«Прыяжджайце ў Беларусь!»

«Англія дала сьвету футбол, а Брысталь Сіці даў футбол дзецям з Рагачова»

«Я вам таксама нешта пакажу на сьпіне»
Джон і Лена ўвесь час гавораць адно пра аднаго. «Ён у мяне такі гаспадарлівы, усё ўмее сам рабіць, і ня п’е, ну толькі што курыць», — гэта Лена пра Джона. «Яна такая таленавітая, вы яшчэ пачуеце, які ў яе голас, як яна сьпявае!» — гэта Джон пра Лену.
Сьпяваюць і выступаюць яны цяпер разам з Джонам. «Дорогой длинною» вывучылі па-ангельску і па-расейску.
«Вельмі прыгожы нумар атрымаўся, — распавядае Лена. — Мы зь дзяўчатамі ў цыганскіх строях, такія прыгожыя дамы. Ён паміж намі як цыганскі барон. І па-ангельску сьпяваем. З кінафільму „Тытанік“ песьню і з рэпэртуару Элвіса Прэсьлі зараз вывучылі».
Калі просім Джона распавесьці пра татуіроўкі, ён закаcвае рукавы і тлумачыць адну за адной.
«Я ведаю, што ў Беларусі, калі ў чалавека шмат татуіровак, гэта значыць, ён сядзеў у турме, — сьмяецца Джон. — Але ў нас гэта ня так!»
Усе татуіроўкі Джона — пра ягоны клюб «Брысталь Сіці».
Завушніца ў ягоным вуху таксама ня надта звычайная зьява для Рагачова.
«Я вам зараз нешта яшчэ пакажу, — раптам кажа Джон і задзірае футболку на сьпіне. Уздоўж хрыбта ў яго вялікі і досыць сьвежы шнар.
«Гэта рак», — кажа Джон.
«У мяне было 3 браты і 2 сястры. 2 браты і адна сястра памерлі, — распавядае ён. — За сваё жыцьцё я страціў 17 сваіх сямейнікаў ад раку. І я, і другі мой брат — абодва перанесьлі апэрацыю з-за раку. Мае бацькі памерлі ад раку. Мая сям’я ў Англіі скарацілася, але яна павялічылася тут, у Беларусі».
Лена кажа, што Джон свайго здароўя ад яе не хаваў.
«Я за яго вельмі перажывала. Бо калі мы зь ім пазнаёміліся, ён лёг на абсьледаваньне канчатковае. Але дактары сказалі: усё ў парадку. Мы маглі б, вядома, і ў Турцыю езьдзіць, і ў Тайлянд, але я яго берагу. Не хачу, каб ён быў на сонцы. Для яго гэта вельмі кепска», — кажа Лена.
Take care