Буйныя беларускія прадпрыемствы маюць дэфіцыт у рабочай сіле і бяруць на працу мігрантаў з краін Усходу і Азіі.
Пра гэта паведаміў старшыня рэспубліканскай асацыяцыі прамыслоўцаў Анатоль Харлап на пасяджэньні рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва пры Савеце міністраў, якое прайшло 31 кастрычніка ў Менску.
Менскі аўтазавод, Менскі трактарны завод, Менскі завод колавых цягачоў заключаюць дамовы і прымаюць на працу грамадзян з Паўночнай Карэі, Віетнаму, Таджыкістану й іншых краін.
«Вядома, так адразу іх да станка не паставіш, але нашы прадпрыемствы плацяць ім пад’ёмныя, даюць інтэрнаты, праводзяць навучаньне», — цытуе Інтэрфакс Харлапа.
Паводле Харлапа, Беларусь адкрытая для прыёму кваліфікаваных кадраў. Аднак ён папярэдзіў пра дэмаграфічную вайну, якая ўжо ёсьць у Расеі і пагражае Беларусі.