Пра гэта паведаміў першы намесьнік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў, адказваючы на пытаньні журналістаў.
Анатоль Філонаў сказаў, што цікавасьць да гэтага прадпрыемства ад некаторых кампаніяў існуе, але канкрэтных прапановаў на куплю акцыяў Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу пакуль няма.
Першы намесьнік міністра паведаміў, што ад ягоных калегаў зь Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі прыйшло запрашэньне, каб беларуская дэлегацыя наведала Маскву з мэтай удакладненьня нафтавага балянсу да канца бягучага году, а пасьля гэтага адбудуцца перамовы наконт балянсу на наступны 2014 год. Як сказаў Анатоль Філонаў, Беларусь будзе прасіць у Расейскай Фэдэрацыі на наступны год паставак тых жа 23 мільёнаў тон нафты.
Паводле словаў Анатоля Філонава, у верасьні Беларусь недаатрымала з Масквы 400 тысяч тон нафты. Што да кастрычніка, то дадзеных па гэтым месяцы пакуль няма.
Асноўныя акцыянэры ААТ «Мазырскі НПЗ» — урад Беларусі (42,76% акцыяў) і «Славнефть» (42,58% акцыяў), якая на парытэтнай аснове належыць расейскім кампаніям «Газпром-нефть» і «Роснефть». Яшчэ 12,25% Мазырскага НПЗ валодае ААТ «МНПЗ +», 2,41% — фізычныя асобы.
Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі займаецца арганізацыяй конкурсу па продажы дзяржаўнага пакета акцыяў ААТ «Мазырскі НПЗ». Прадпрыемства ўключана ў апублікаваны на сайце ведамства «пералік акцыянэрных (гаспадарчых) таварыстваў, па якіх праводзяцца працы па продажы акцый (долі) па конкурсу».
Згодна з умовамі пераможца конкурсу павінен забясьпечыць на працягу пяці гадоў з даты заключэньня дамовы куплі-продажу поўную загрузку вытворчых магутнасьцяў НПЗ сыравінай, а ўнутраны рынак Беларусі — маторнымі відамі паліва, а таксама газай, пячным палівам, нафтавым бітумам, звадкаваным газам і інш. у аб’ёмах, якія будуць штомесяц узгадняцца з канцэрнам «Белнафтахім».
Акрамя таго, на працягу гэтага тэрміну пераможца павінен забясьпечыць рэалізацыю ў поўным аб’ёме інвэстыцыйных праектаў, прадугледжаных праграмай разьвіцьця ААТ «Мазырскі НПЗ» на 2011–2015 гады з пэрспэктывай да 2020 году. Колькасьць працоўных пры новым уладальніку павінна быць ня меншай за 4613 чалавек, а ўзровень сярэднямесячнай заработнай платы — не ніжэйшы за сярэднюю па галіне.