Канчатковыя абвінавачаньні па крымінальнай справе пра сьмерць Юліі Кубаравай выстаўленыя тром супрацоўнікам цэнтру «Экамедсэрвіс».
Пра гэта БелТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі.
«Паводле атрыманых сьледзтвам зьвестак, прычынай сьмерці пацыента Юліі Кубаравай зьявілася зьмярцьвеньне кары і шырокіх участкаў падкоркавых аддзелаў вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу з прычыны кіслароднага галаданьня галаўнога мозгу, якое разьвілося пры правядзеньні агульнай анэстэзіі падчас апэратыўнага ўмяшаньня і пасьляапэрацыйнага пэрыяду. У выніку наступіла шматорганная недастатковасьць, якая зьявілася непасрэднай прычынай сьмерці пацыента», — распавялі ў Сьледчым камітэце.
Канчатковыя абвінавачаньні ў зьдзяйсьненьні злачынства выстаўленыя генэральнаму дырэктару цэнтру, лекару анэстэзіёлягу-рэаніматолягу (кіраўніку групы анэстэзіялёгіі і рэанімацыі «Экамэдсэрвіса»), галоўнаму інжынэру інжынэрна-эксплюатацыйнага аддзелу.
Дзеяньні лекара анэстэзіёляга-рэаніматоляга кваліфікаваныя паводле ч.2 арт.162 (неналежнае выкананьне прафэсійных абавязкаў мэдыцынскім работнікам, што пацягнула за сабой па неасьцярожнасьці сьмерць пацыента), дзеяньні двух іншых абвінавачаных — паводле арт.428 (службовая халатнасьць, якая пацягнула за сабой па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека) Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Усім ім пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі з забаронай займацца мэдыцынскай дзейнасьцю.
Устаноўлена, што ў ходзе правядзеньня апэрацыі была выкарыстана няспраўная анэстэзіялягічная апаратура для штучнай вэнтыляцыі лёгкіх кіслародна-паветранай сумесьсю.
Цяпер удзельнікі будучага судовага працэсу прыступаюць да азнаямленьня з матэрыяламі справы.
23-гадовая жыхарка Гародні Юлія Кубарава памерла пасьля плястычнай апэрацыі па карэкцыі формы носа ў камэрцыйным мэдычным цэнтры «Экамэдсэрвіс». Апэрацыя праводзілася ў канцы сакавіка, пасьля яе дзяўчына так і не прыйшла ў прытомнасьць. Кубараву шпіталізавалі ў 4-ю гарадзкі клінічны шпіталь Менску, дзе яна чатыры тыдні правяла ў коме. Мэдыкам не ўдалося яе ўратаваць — 23 красавіка дзяўчына памерла.