Шэсьць простых спосабаў палепшыць працу вашай пячонкі

Навукоўцы высьветлілі, што нават невялікая доза абязбольваючых лекаў зьяўляецца вядучай прычынай для пячоначнай недастатковасьці і пячоначных хваробаў.
Піце шмат вады зь лімонам

Імкніцеся піць 8-10 шклянак фільтраванай, чыстай вады кожны дзень. Гэта адзіны спосаб дапамагчы вашай печані выводзіць таксыны зь цела. А яшчэ лепш пачаць дзень зь вялікай шклянкі вады са сьвежым сокам палоўкі лімона. Лімон дапамагае ўмацоўваць здольнасьць вашай печані да дэтаксыкацыі. Лімонная кіслата ў соку лімона стымулюе печань на выпрацоўку жоўці — яшчэ аднаго транспартнага сродку, які ваша цела выкарыстоўвае для вывядзеньня таксынаў.

Ешце гародніну

Для аднаўленьня печані ешце шмат гародніны: салат, буракі, моркву, капусту, рукалу, пэкінскую капусту ды іншую. Гэтыя віды зеляніны рэкамэндуюцца для дэтаксыкацыі печані. Ешце іх ня менш за два разы на дзень. Таксама не забывайцеся пра цыбулю, часнык і брокалі, бо яны ўтрымліваюць серу, якая таксама павялічвае здольнасьць печані да дэтаксыкацыі. Таксама карыснымі будуць і полівітаміны зь мінэраламі. Нават невялікі недахоп пажыўных рэчываў можа сур’ёзна перапыніць натуральныя працэсы дэтаксыкацыі.

Зрабіце невялікі масаж

Калі вы ляжыце на сьпіне, можна масажаваць сабе жоўцевы пухір і печань, якія разьмешчаныя ўздоўж ніжняй рабрыны справа. Гэта дапамагае палепшыць цыркуляцыю крыві ў печані.

Не перагружайце печань

Вы моцна абцяжарваеце сваю пячонку, калі ўжываеце алькаголь і абязбольваючыя сродкі. Цяпер навукоўцы высьветлілі, што нават невялікая доза абязбольваючых лекаў зьяўляецца вядучай прычынай для пячоначнай недастатковасьці і пячоначных хваробаў.

Прымайце харчовыя дабаўкі для падтрымкі печані

Малочны чартапалох (растаропша плямістая), куркума і дзьмухаўцы лічацца карыснымі для ачышчэньня і абароны печані. Паспрабуйце 45 міліграмаў куркумы, 400 міліграм экстракту дзьмухаўца або 400 мг. растаропшы штодзень заварваць і піць. Таксама можна кінуць сьвежыя карані дзьмухаўца ў вар, каб зрабіць гарбату. Калі вы шукаеце дзікія дзьмухаўцы, то зьбірайце іх толькі з тэрыторый, свабодных ад хімічных пэстыцыдаў.

Атрымлівайце зь ежай досыць мінэралаў

Мінэралы неабходныя для працэсу дэтаксыкацыі печані, таму ўжывайце шмат багатых на мінэралы прадуктаў або прымайце мінэралы ў якасьці харчовых дабавак. Для дэтаксыкацыі печані важныя такія мінэралы, як магній, кальцый, калій, медзь, натрый, жалеза, цынк, сэлен, марганец ды іншыя.