МЗС Беларусі выступіў з заявай у сувязі рашэньнем падоўжыць візавыя і эканамічныя санкцыі Эўразьвязу супраць беларускіх грамадзянаў і кампаніяў.
«Мы адзначаем тэндэнцыю да скарачэньня санкцый, якая зьявілася. Аднак у цэлым дадзенае рашэньне Эўрапейскага зьвязу зьяўляецца памылковым і контрпрадуктыўным»,— заявіў Інтэрфаксу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Ён падкрэсьліў, што «захаваньне санкцый беспэрспектыўна, яны павінны быць скасаваныя, на іх аснове немагчыма выбудоўваць партнэрства і супрацоўніцтва ў інтарэсах грамадзян Беларусі і краін ЭЗ».
У адпаведнасьці са штогадовым аглядам ўчора Рада Эўразьвязу працягнула абмежавальныя меры Эўразьвязу адносна Беларусі да 31 кастрычніка 2014 году, — гаворыцца ў паведамленьні. — Гэта адбылося ў сувязі з тым, што палітычныя вязьні дагэтуль ня вызваленыя, а паляпшэньняў у сфэры павагі правоў чалавека, вяршэнства закону і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі не назіраецца".
Таксама адзначаецца, што ЭЗ захавае палітыку крытычнага ўзаемадзеяньня з Беларусьсю, накіраваную на забесьпячэньне выкананьня правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў у краіне.
Пасьля перагляду санкцый у сьпісе асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ і чые фінансавыя сродкі ў ЭЗ павінны быць замарожаныя, 232 прозьвішчы. Акрамя таго, санкцыі працягваюць дзейнічаць адносна 25 беларускіх прадпрыемстваў.
Да сёньняшняга дня пад візавыя і эканамічныя санкцыі ЭЗ траплялі 242 беларускія чыноўнікі, у тым ліку Аляксандар Лукашэнка. Візавыя санкцыі ў дачыненьні да міністра замежных спраў Уладзіміра Макея часова прыпыненыя.