Эканамісты і бізнэсоўцы камэнтую рэйтынг Doing Business. Беларусь заняла 63 месца.
Рэйтынг штогод рыхтуюць экспэрты Ўсясьветнага банку і Міжнароднай фінансавай карпарацыі. Галоўны крытэр рэйтынгу — умовы вядзеньня бізнэсу.
Улады Беларусі надаюць рэйтынгу Doing Business вялікае значэньне. Аляксандар Лукашэнка асабіста паставіў ураду задачу — на працягу бліжэйшых гадоў увайсьці ў лік трыццаці краін з найлепшымі ўмовамі для вядзеньня бізнэсу.
Сёлета рэйтынг Doing Business ахоплівае 189 краін. Беларусь закрывае якраз першую траціну сьпісу. «Гэта занадта высока для Беларусі», — перакананы кіраўнік аб’яднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка:
«Гэта вельмі вялікі аванс. Калі паглядзець на сытуацыю ў Менску, абласных цэнтрах, рэгіёнах, то там не пабачыш, каб адчыняліся крамы крокавай даступнасьці альбо кавярні малога бізнэсу. Мы бачым, што адкрываюцца буйныя гандлёвыя сеткі, пераважна расейскія альбо беларускіх алігархаў, якія набліжаныя да Лукашэнкі. Мы ня бачым, каб у нас прадпрымальнікі разьвівалі экспарт, каб яны ўдзельнічалі ў рынку каштоўных папер...
Больш за тое, мы ня бачым, каб дзяржава фінансава стымулявала прадпрымальнікаў да большай актыўнасьці. Гэта і крэдыты, і працэнтныя стаўкі па іх, і шмат што іншае.
А паглядзіце, што зараз робіцца! У бюджэце не хапае грошай. Даецца каманда „фас“, і ідуць праверкі на рынках з канфіскацыямі і штрафамі».
Рэйтынг Doing Business ня ўлічвае некаторую спэцыфіку Беларусі, — падкрэсьлівае эканаміст Леў Марголін:
«Тое, што робіцца па-за законамі, тое, што робіцца асобнымі пастановамі і нават вуснымі даручэньнямі, сацыяльнымі абавязкамі бізнэсу. Калі б улічвалася і гэта, то мы былі б значна ніжэй.
Ці можам мы падняцца крыху вышэй? Я думаю, што пакуль гэта ня ўдасца. Тое, што мы маглі зрабіць, у прынцыпе, ужо зрабілі. Напрыклад, вельмі лёгкую рэгістрацыю бізнэсу, некаторыя рэчы па афармленьні зямельных участкаў. А вось усё астатняе моцна зьвязанае з палітычнымі абставінамі, то бок з магчымасьцямі кіраваць бізнэсам. Я думаю, што дзяржава ня пойдзе на тое, каб даваць свабоду эканоміцы, у тым ліку і дзяржаўным прадпрыемствам. Таму гэтую задачу бліжэйшым часам ня выканаць, на мой погляд».
Старшыня прэзыдыюму Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальніцтва Ўладзімер Карагін сёньня ў Бэрліне. У кароткай размове са Свабодай ён адзначыў:
«Мінулым разам было 58-е месца. Мяняюцца паказьнікі. Трэба глядзець унутраныя індыкатары. Я яшчэ ня бачыў. Пагляджу. Гэта толькі сёньня надрукавана.
У прынцыпе, гэта нармальнае месца. Хоць мы маглі б заняць і вышэйшае».
З краін СНД Беларусь у апошнім рэйтынгу апярэджваюць Армэнія (37), Казахстан (50). Расея заняла 92-е месца, Украіна — 112-е. Але гэтыя дзьве краіны-суседкі Беларусі трапілі ў топ-10 дзяржаў, дзе ўмовы вядзеньня бізнэсу найбольш палепшыліся за апошні год.
Іншыя суседзі Беларусі значна апярэдзілі яе ў гэтым рэйтынгу — Латвія заняла 24-е месца, Літва — 17-е, Польшча — 45-е.
Рэйтынг выводзіцца паводле ключавых аспэктаў нарматыўна-прававога рэгуляваньня прадпрымальніцкай дзейнасьці. Ён улічвае рэформы, праведзеныя ў краінах за мінулы год.