«Сытуацыя ў Беларусі павінна зьмяніцца, і ключ да гэтых зьменаў — у руках беларускіх уладаў», — заявіў намесьнік міністра замежных спраў Літвы Андрус Крывас, выступаючы 29 кастрычніка на міжнароднай канфэрэнцыі «Стратэгіі будучай палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі».
Ён падкрэсьліў, што самае галоўнае патрабаваньне ЭЗ застаецца нязьменным — вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі.
Крывас адзначыў, што Літва падтрымлівае «палітыку крытычнага ўзаемадзеяньня», якую Эўразьвяз праводзіць у дачыненьні да Беларусі.
Эўразьвяз, паводле чыноўніка, адзначае некалькі пазытыўных крокаў з боку Беларусі, у прыватнасьці вітае згоду Менску на аднаўленьне працы швэдзкай амбасады ў Беларусі.
«Мы адзначылі, што Беларусь не далучылася да дыскрымінацыйных эканамічных захадаў, якія Расея ўжывала супраць Украіны і Малдовы. Мы таксама вітаем, што Беларусь працуе над пытаньнем прызнаньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі», — сказаў Крывас.
Ён нагадаў, што ЭЗ прапанаваў Беларусі пачаць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму, і выказаў надзею, што беларускі бок усё ж прыме гэтую прапанову.
Намесьнік кіраўніка літоўскага МЗС выказаў жаль, што запрошаныя на цяперашнюю канфэрэнцыю ў Вільню міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей і ягоная намесьніца Алена Купчына не прыехалі:
«Хоць я разумею і паважаю ўразьлівасьць беларускіх калегаў — сёньня тут будзе гучаць шмат крытычных выказваньняў. Але важна таксама разумець, што для прагрэсу неабходна весьці дыялёг», — цытуе Андруса Крываса БелаПАН.