На сайце пэтыцыяў www.change.org грамадзяне пачалі збор подпісаў за зьніжэньне мытных пошлін на аўтамабілі, якія імпартуюцца ў Беларусь з Эўразьвязу і ЗША.
Пэтыцыя накіроўваецца ў Адміністрацыю прэзыдэнта, прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь, старшыні Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь.
Яе аўтары патрабуюць зьнізіць мытныя тарыфы на аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Беларусь з краін Эўропы і ЗША для фізычных асобаў.
«Мы бачым у празьмерна высокіх мытных тарыфах на аўтамабілі несправядлівасьць у адносінах да нас, простых грамадзян, у параўнаньні зь іншымі грамадзянамі краін — сябраў Мытнага саюзу (Расеі і Казахстану), бо наша краіна ня мае ўласнага легкавога аўтапраму, які неабходна абараняць адмысловымі пошлінамі дзеля забесьпячэньня прыбытковасьці сваіх прадпрыемстваў і занятасьці рабочых.
Наш аўтапарк апошнія два гады практычна не абнаўляўся. Нягледзячы на гэта, цэны на ўжываныя аўто толькі ўзрастаюць, з-за чаго цярпіць бясьпека грамадзян, нярэдка адбываюцца аварыі, таму што псуюцца розныя вузлы і дэталі, наносіцца шкода экалёгіі (сярэдні ўзрост аўтамабіляў у Беларусі вырас з 8 да 10 гадоў). Новыя ж аўтамабілі могуць сабе дазволіць усяго 0,2% беларусаў», — зазначаюць аўтары звароту.
Яны хочуць, каб урад зьнізіў мытныя тарыфы на аўтамабілі, якія ўвозяцца ў краіну, да ўзроўню, які існаваў да 1 ліпеня 2011 году, да сяброўства Беларусі ў Мытным саюзе.
Эканаміст Леанід Заіка вітае такую ініцыятыву простых грамадзян і мяркуе, што для рэалізацыі яна павінна атрымаць вялікую падтрымку ў грамадзтве, у тым ліку мэдыйную.
«Добра, што такі рух пачаўся. Справа ў тым, што розьніца ў заробку паміж сярэднім беларусам і расейцам складае 2,2 раза, ёсьць людзі, якія маюць у нас даходы ў 3 разы меншыя, чым у Расеі. У выніку расейцы могуць купляць машыны пры цяперашніх мытных плацяжах, а беларусы ня могуць.
У гэтай сытуацыі Беларусь можа ставіць перад Мытным саюзам пытаньне аб увядзеньні квоты на імпарт 30–50 тысяч ужываных аўтамабіляў для беларусаў, якія жывуць на 300 даляраў у месяц. Гэта цалкам рэалістычна, ні Пуцін, ні Назарбаеў гэтаму не працівіліся б. Ініцыятыва ў гэтым пляне павінна паходзіць ад фармальнага абаронцы інтарэсаў беларускіх грамадзян — ад ураду».
Леанід Заіка прызнае, што самастойна беларускі ўрад вырашыць гэтае пытаньне ўжо ня можа. Далучыўшыся да Мытнага саюзу, Беларусь перадала гэтыя паўнамоцтвы ў наднацыянальныя органы гэтага аб’яднаньня і можа толькі прасіць іх пайсьці насустрач сваім грамадзянам.