На Заходнюю Эўропу абрынуўся шторм «Сьвяты Юда», у выніку якога ўжо загінулі 13 чалавек. Большасьць загіблых сталі ахвярамі дрэў, якія паваліліся.
Мэтэаролягі ў Нямеччыне зафіксавалі над Паўночным морам рэкордныя парывы ветру з хуткасьцю да 190 кілямэтраў у гадзіну, паведамляе ВВС.
МНС Расеі аб’явіла штармавое папярэджаньне ў Санкт-Пецярбургу ў сувязі з узмацненьнем ветру ў бліжэйшыя дні і магчымым уздымам ўзроўню вады ў акваторыі Нявы больш чым на 2 мэтры.
Ад непагадзі пакутуюць Вялікабрытанія, Францыя, Бэльгія, Нідэрлянды і Нямеччына. Два чалавекі загінулі на захадзе ФРГ, калі на аўтамабіль ўпала дрэва. Двое дзяцей былі траўмаваныя. Адну жанчыну хваляй змыла ў мора на захадзе Францыі, іншая — загінула з-за падзеньня дрэва ў Амстэрдаме. Яшчэ чатыры чалавекі загінулі ў выніку шторму на поўдні Англіі...
З-за непагадзі ў ФРГ і Нідэрляндах адменены многія авіярэйсы. Парушаныя чыгуначныя зносіны ў Нямеччыне. Штармавыя папярэджаньні абвясьцілі Даніі і Швэцыя.
На Вялікабрытанію, Францыю і Нідэрлянды ў ноч на панядзелак абрынуўся шторм «Сьвяты Юда». Ля ўзьбярэжжа Паўночнага мора ў Нямеччыне затрымаліся нямала паромаў, суднаходзтва на Эльбе парушана. На поўначы Францыі без электраэнэргіі застаюцца каля 42 тысяч дамоў. У Лілі, на поўначы Францыі, цалкам заблакавана чыгуначныя зносіны. У Нідэрляндах закрылі некалькі чыгуначных ліній.
«Сьвятога Юду», у гонар якога назвалі шторм, паважаюць у Вялікабрытаніі як абаронцу зьнядоленых — яго дзень адзначаецца 28 кастрычніка. На думку спэцыялістаў, цяперашні шторм па сіле параўнальны зь Вялікім штормам 1987 года, які забраў жыцьці 22 чалавек у Вялікабрытаніі і Францыі.
Шторм перакваліфікоўваюць ва ўраган, калі хуткасьць ветру перавышае 119 кілямэтраў у гадзіну.