Як ставяцца беларусы да тых, хто гадуе прыёмных дзяцей? Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 20-й

У нядзелю ў Пружанах 39-гадовая Кацярына Анохава скончыла жыцьцё самагубствам у сябе дома. Жанчына разам з мужам Аляксандрам выхоўвала 11 дзяцей: дваіх біялягічных і 9 прыёмных або усыноўленых.

Нашым госьцем будзе Андрэй Маханько, старшыня праўленьня міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Паразуменьне», асноўная мэта якога — дапамагаць дзецям, які знаходзяцца ў цяжкай жыцьцёвай сытуацыі.

Таксама ў праграме — пра скандал у Маскве, дзе беларускі КДБ нібыта спрабаваў затрымаць аднаго з мэнэджэраў кампаніі «Ўралкалій». У бліц-аналізе галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч разважае чаму беларускія ўлады дагэтуль не перадалі Расеі кіраўніка «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгэрэнэра.

Прагучыць апытаньне на вуліцах Берасьця: Беларусь зноў просіць шматмільярдныя крэдыты — і на Ўсходзе, і на Захадзе. Як вы да гэтага ставіцеся? Чаму беларуская эканоміка ня можа абысьціся без крэдытаў?

СЛУХАЦЬ ЭФІР



Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio