Пасьля адчайнай акцыі пратэсту палітвязьня Мікалая Аўтуховіча, калі ён парэзаў сабе жывот, пратэстуючы супраць чарговага пакараньня з боку адміністрацыі турмы, два вэтэраны вайны ў Аўганістане зьвярнуліся да генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка. Яны прасілі галоўны наглядны орган краіны праверыць дзеяньні адміністрацыі Гарадзенскай турмы № 1 у адносінах да вязьня Аўтуховіча.
«Мікалай Аўтуховіч — вэтэран вайны ў Аўганістане, і мы з Аляксандрам Камароўскім, якія таксама служылі там, зьвярнуліся да яшчэ аднаго ўдзельніка вайны ў Аўганістане — генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка. Мы прасілі яго разабрацца ў сытуацыі зь ціскам на Аўтуховіча, узяць праверку пад свой асабісты кантроль. Але з гэтага нічога ня выйшла», — паведаміў Свабодзе адзін з заяўнікаў Алег Воўчак.
Зварот 10 дзён трымалі ў Генэральнай пракуратуры, яшчэ 10 дзён — у пракуратуры Гарадзенскай вобласьці, а потым пераслалі ў орган, на які фактычна і была напісаная скарга і які ня мае наглядных паўнамоцтваў — Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў. Адтуль нарэшце прыйшоў адказ, які зусім не задаволіў Воўчака і Камароўскага.
«Праверка была неаб’ектыўная, павярхоўная.Чаму Аўтуховіч парэзаў сабе жывот, яны так і не адказалі. Што ж, будзем зноў пісаць скаргу генэральнаму пракурору Канюку, бо з гэтага адказу нічога ня ясна, сутнасьці не патлумачылі. Аўтуховіч хворы, у яго праблемы са страўнікам, няма зубоў, няма чым есьці, яму трэба выклікаць кансыліюм лекараў і перавесьці на мякчэйшае адбываньне пакараньня», — заявіў Воўчак.
У турме Аўтуховічу застаецца адбыць яшчэ каля паўгода. Воўчак трывожыцца, што палітвязьню могуць «дабавіць» тэрмін за «злосныя парушэньні» рэжыму, як было, напрыклад, са Зьмітром Дашкевічам. Але з адказу Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў вынікае, што такую справу на Аўтуховіча пакуль не завялі. Гэта, паводле спадара Воўчака, адзіны пазытыў у тым адказе.
Апрача гэтага, у адказе гаворыцца , што «накладзенае на Аўтуховіча спагнаньне правамернае і падстаў для яго адмены няма». Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў таксама заявіў, што ў Аўтуховіча няма захворваньняў, якія перашкаджаюць знаходжаньню ў турме, таму няма патрэбы замяняць пакараньне на мякчэйшае.
Палітвязень Мікола Аўтуховіч траўмаваў сябе (парэзаў лязом жывот) на знак пратэсту супраць незаконнага пакараньня: 4 верасьня яму паведамілі, што турэмны кантралёр 27 жніўня ў дачыненьні да яго склаў рапарт за парушэньне правілаў унутранага распарадку папраўчай установы. Аўтуховіч не пагадзіўся з рапартам і падаў скаргу.
Два гады запар Мікалаю Аўтуховічу выносяць неабгрунтаваныя спагнаньні менавіта ў той момант, калі яму павінны пагасіць усе ранейшыя пакараньні.
Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня за захоўваньне некалькіх патронаў. Прадпрымальнік з Ваўкавыску заявіў у судзе, што яго перасьледуюць за змаганьне зь мясцовай уладай, якую ён абвінаваціў у карупцыі.