Мэнэджараў «Уралкалія», былых супрацоўнікаў Беларускай калійнай кампаніі, за якімі палююць беларускія спэцслужбы, ўзялі пад ахову.
Пасьля інцыдэнту на Ленінградзкім вакзале ў Маскве, дзе ў мінулую пятніцу супрацоўнікі спэцслужбаў Беларусі паспрабавалі затрымаць грамадзяніна Расеі, аднаго з топ-мэнэджараў ЗАТ «Беларуская калійная кампанія » (БКК ) Дзьмітрыя Самойлава, служба бясьпекі «Ўралкалія» ўзяла пад ахову ўсіх супрацоўнікаў кампаніі, да якіх праяўляюць апэратыўную цікавасьць беларускія сілавікі.
Як паведаміла расейская газэта Известия, у кампаніі расцэньваюць рызыку іх затрыманьня як высокую. Паводле службы бясьпекі «Ўралкалія» супрацоўнікі КДБ Беларусі ўсталявалі ў Маскве кругласутачныя пасты і вядуць сачэньне адразу за некалькімі мэнэджэрамі «Ўралкалія».
Мэнэджэры БКК Канстанцін Саладоўнікаў, Ігар Яўстрацьеў і Дзьмітрый Самойлаў, якія маюць грамадзянства Расеі і жывуць у Маскве, у апошні час заўважылі за сабой сачэньне. Каля іх дамоў зьявіліся машыны, у якіх кругласутачна знаходзяцца невядомыя мужчыны. За самімі мэнэджэрамі і іх аўтамабілямі ідуць «хвасты», якія паводле службы бясьпекі «Уралкалія» складаюцца з супрацоўнікаў беларускіх спэцслужбаў.
«Гэтыя людзі асабліва не хаваюцца, паводзяць сябе так, быццам бы адчуваюць сваю беспакаранасьць. Калі да іх падыходзяць з пытаньнямі і просяць назваць сябе, яны паказваюць свае службовыя пасьведчаньні КДБ», — распавялі газэце ў кампаніі. — «Службе бясьпекі ўсе яны ўжо вядомыя, літаральна кожнага зь іх цяпер ведаюць у твар».
«Уралкалій» вырашыў не зьвяртацца з заявай да прадстаўнікоў расейскіх спэцслужбаў з просьбай праверыць законнасьць дзеяньняў у Расеі сілавікоў зь Беларусі, аднак узялі пад ахову некалькіх мэнэджараў кампаніі, да якіх праяўляюць цікавасьць беларускія спэцслужбы.
У кампаніі пацьвердзілі, што ў мінулую пятніцу супрацоўнікі КДБ Беларусі паспрабавалі затрымаць на Ленінградзкім вакзале топ-мэнэджара БКК Дзьмітрыя Самойлава, які ехаў у Санкт-Пецярбург. Некалькі апэратыўнікаў у цывільным зьнялі яго проста з цягніка і паспрабавалі адвесьці з вакзала, аднак бізнэсмэн падняў шум, які прыцягнуў увагу мясцовай паліцыі. Пасьля нядоўгіх разбораў у аддзяленьні супрацоўнікі КДБ былі вымушаныя адступіць.