Уначы 2 лістапада 1975 году на пляжы ў Остыі недалёка ад Рыму быў знойдзены труп кінарэжысэра, паэта і сцэнарыста П’ера Паола Пазаліні. Месца было добра знаёмае забітаму — менавіта тут некалькі гадоў перад тым ён здымаў свае «Кентэрбэрыйскія аповеды». А ў тым, што Пазаліні быў забіты, ніхто не сумняваўся: цяжка паверыць, што чалавек, які ляжыць у лужыне крыві з вырванымі вушамі, зламанай рукой, дзесяцьцю перабітымі рэбрамі, праломленай сківіцай і расьціснутым сэрцам, чалавек, па якім некалькі разоў праехалі на ягонай ўласнай машыне, «Альфа Рамэа 2000», зладзіў сам сабе гэтую оргію суіцыду.
Сьледзтва высьветліла, што напярэдадні ўвечары Пазаліні дамовіўся павячэраць зь сябрам, а потым нечакана сарваўся зь месца і зьнік у невядомым накірунку. Пазьней іншы прыяцель рэжысэра распавядзе, што прычына была ў скрадзеным матэрыяле для фільму «Сало, або 120 дзён Садому» — Пазаліні намякнулі, што гатовыя яго вярнуць, і такім чынам завабілі ўначы ў Остыю. Далей паліцыя не прасунулася — дый, здаецца, не асабліва хацела. Забіты, на яе думку, быў птушкай невысокага палёту — і ляцела гэтая птушка кудысьці не туды.
Яго ненавідзелі і правыя, і левыя... Разам з ультраправымі і ультралевымі. Яго ненавідзела дзяржава. Яго ненавідзела крытыка. Яго ненавідзелі буржуа. Яго ненавідзела мафія. Добры прыклад для мастака — што шчаняці, што мацёрага ваўка. Правыя лічылі яго брыдкім камунякам, левыя — здраднікам і геданістам, дзяржава — небясьпечным марксістам і вар’ятам... Яшчэ з часоў яго маладосьці ён ня мог трапіць ні ў водзін з тых шэрагаў, у якія мусяць шыхтавацца людзі, каб пачувацца шчасьлівымі і абароненымі. Аднойчы вучні школы, дзе выкладаў малады Пазаліні, знайшлі свайго настаўніка ў лесе: мастурбуючы, ён пісаў на фрыўлянскай мове дзіўныя вершы — хіба мог такі чалавек здымаць кіно для нечай забавы, хіба мог нехта чакаць ад яго, што ён зробіць кар’еру?
Пасьля таго, як грамадзтва даведалася пра яго сьмерць, у Італіі надышла нейкая ўхвальная цішыня. Пазаліні ўсіх дастаў. Ён перайшоў мяжу, на якой сканчаецца мастацтва. Яго трэба было спыніць. Сябры літаральна прымусілі суворых левакоў успомніць, што некалі «гэты гомік» Пазаліні быў зь імі — і прыйсьці правесьці яго ў апошні шлях.
Пазаліні — гэта выказаныя на экране забароненыя сны, што сьняцца іншым, правільным рэжысэрам, сны, пра якія іншыя не гавораць уголас. А ён вось сказаў. Каб даглядзець «Сало...» да канца, патрэбныя моцныя нэрвы. Каб здымацца ў такім, лепш быць не акторам, а расьлінай. Каб зьняць такое, трэба мець у сваім сэрцы мэтастазы мастацтва, мэтастазы замест мэтафар.
Хто забіў Пазаліні — у Італіі дагэтуль ня могуць разабрацца. Адзін «нібыта забойца» адседзеў, называюць то другога, то трэцяга — і правасудзьдзю з кожным разам усё менш веры. Сярод тых, хто быў блізка знаёмы з Пазаліні, ёсьць людзі, перакананыя, што гэта было самагубства. Забойства, арганізаванае ахвярай. Яго апошні фільм — мастацтва, даведзенае да лягічнага канца, крывавы трыюмф чортавай гармоніі.