Галіна Сямдзянава — адна зь лідэраў незалежніцкай дэмакратычнай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, юрыст і знаўца выбарчага заканадаўца й практыкі. Памерла 18 верасьня 2011 году.
Дагэтуль на яе магіле няма помніка. Пра надмагільны помнік Галіне Сямдзянавай рупяцца сябры. Вядомы скульптар, сябра суполкі «Пагоня» Алесь Шатэрнік вырабіў гарэльеф, паводле ягонага эскізу высечаны Эўфрасіньнеўскі крыж і тэкст на прыгожай гранітнай пліце.
У звароце, распаўсюджаным у інтэрнэце, гаворыцца:
«Вялікі дзякуй усім, хто спрычыніўся да складак на помнік. Патрэбна апошняе намаганьне. Пакуль бракуе сродкаў (580 у.а.) усталяваць помнік, што важна было б зрабіць да зімы. Мы просім тых, хто ведаў і шанаваў Галіну Георгіеўну, у тым ліку дэпутатаў Вярхоўных Саветаў 12 і 13 скліканьня, праваабарончыя арганізацыі, удзельнікаў выбарчага назіраньня, спрычыніцца да гэтае справы сваімі складкамі».
Каардынуе збор сродкаў Валянціна Сьвяцкая. Кантактны тэлефон +375 29 610-69-18, электронны адрас: valentina_svyats@mail.ru

Пералічыць грошы можна і праз сыстэму PayPal (клікніце на спасылку) з пазнакай «Tombstone for Halina Siamdzianava».